Амір ад-Дзін
Выгляд
Амір ад-Дзін | |
---|---|
Дата нараджэння | XIII стагоддзе |
Дата смерці | 1312 |
Працаваў у гарадах | Ханбалык[d] |
Амір ад-Дзін (أمير الدين Amīr al-Dīn, ? — 1312) — арабскі архітэктар пры двары Хубілая, заснавальніка дынастыі Юань (1279—1368) у Кітаі. Вядомы як стваральнік Ханбалыка — сучаснага Пекіна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ураджэнец Арабскага Халіфата; магчымыя варыянты імя ў кітайскіх крыніцах: Іхэйдеэрдзін 亦黑迭儿丁, Ехэйдээрдзін 也黑迭儿丁, Ехэйдээр 也黑迭儿.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Генеральны план горада скончыў у 1274 годзе ў супрацоўніцтве з Лю Бінчжунам. Выкарыстоўваў элементы кітайскай, арабскай і тыбецкай архітэктуры.