Антыстрафа
Appearance
Антыстрафа́ (стар.-грэч.: ἀντιστροφή — паварот назад) — другая страфа ў харавой песні антычнай трагедыі. Звычайна дзеянне антычнай трагедыі суправаджаў хор. Падчас рытмічнага руху хору па сцэне злева направа, з захаду на ўсход, выконвалася (спявалася) антыстрафа (страфа суправаджала рух хору ў супрацьлеглы бок). Такую будову харавых песняў можна сустрэць у трагедыі «Цар Эдып» Сафокла, «Праметэй прыкаваны» Эсхіла і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.