Астране
Вёска
Астране
|
Астра́не[1] (трансліт.: Astranie, руск.: Остряне) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 10 км на ўсход ад Віцебска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі пачатковую школу ў вёсцы Паддуб’е. У 1930 годзе тут створаны калгас «Прагрэс». Працавала кузня. У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары вёсак Торгашы, Аржалава, Горкі, Гараватка, у 1939 годзе — населеных пунктаў Каспарава, Еськаўшчына. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да сакавіка 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў кастрычніку 1943 года знішчылі 92 двары і забілі 8 мірных жыхароў, 50 вяскоўцаў былі прымусова вывезены ў Германію. З 1944 года да 25 сакавіка 1959 года ў калгасе «Прагрэс». З 16 ліпеня 1954 года ў Варонаўскім сельсавеце. У 1996 годзе ў складзе саўгаса «Вароны» (цэнтр — вёска Паддуб’е).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 16 двароў, 86 жыхароў (1926)
- 96 двароў, 390 жыхароў (1941)
- 33 гаспадаркі, 56 жыхароў (1996)
- 18 гаспадарак, 23 жыхары (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх