Баравыя (Людвіноўскі сельсавет)
Вёска
Баравыя
|
Баравы́я[1] (трансліт.: Baravyja, руск.: Боровые) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 39 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 19 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 142 км ад Мінска, каля аўтадарогі Міхнічы—Сліпкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1800 годзе засценак у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць В. Козела.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Крывічы[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрыніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 31 мая 1949 г. створаны калгас «Новая праца». З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе саўгаса «Беларускі».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 14 жыхароў, 2 двары.
- 1921 год — 45 жыхароў, 8 двароў[3].
- 1931 год — 59 жыхароў, 7 двароў[4].
- 1988 год — 55 жыхароў, 30 двароў.
- 2008 год — 7 жыхароў, 5 гаспадарак.
- 2019 год — 6 чал.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Borowe, wieś, powiat wilejski, gmina Krzywicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 209.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх