Баяры (Брэсцкі раён)
Выгляд
Вёска
Баяры
|
Баяры — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Лышчыцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX ст. вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад дзяржаўнага маёнтка Марозавічы.
У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 3 вяскоўцы загінулі, 1 прапаў без вестак.
4 верасня 1972 года далучана да вёскі Цюпрыкі[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- 1905 — 201 жыхар.
- 30 верасня 1921 — 18 двароў, 76 жыхароў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Любоў Лук’янаўна Нічыпарук (1923—2012) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх