Брытанская антарктычная тэрыторыя
| |||||
Дзяржаўны гімн Брытанскай антарктычнай тэрыторыі | |||||
Дата незалежнасці | няма | ||||
Афіцыйная мова | Англійская | ||||
Сталіца | Rothera | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Rothera | ||||
Форма кіравання | заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі | ||||
каралева | Елізавета II | ||||
Валюта | фунт стэрлінгаў | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ATB |
Брытанская антарктычная тэрыторыя (англ.: British Antarctic Territory) — сектар Антарктыкі (1,709 млн км²), размешчаны ад 20° да 80° заходняй даўгаты і паўднёвей 60° паўднёвай шыраты.
З 1908 года Вялікабрытанія прэтэндуе на гэту тэрыторыю, якая ўключае Паўднёвыя Шэтландскія астравы, Паўднёвыя Аркнейскія астравы, Антарктычны паўвостраў, узбярэжжа мора Уэдэла, а таксама землі Антарктыды, якія знаходзяцца на поўдзень аж да Паўднёвага полюсу.
Паводле Дагавора пра Антарктыку, які быў заключаны 1 снежня 1959 года ў Вашынгтоне і ўступіў у сілу 23 чэрвеня 1961 года, на тэрыторыі, якая знаходзяцца паўднёвей 60° паўднёвай шыраты, не можа прэтэндаваць ніводнае дзяржава свету, забаронена здабыча карысных выкапняў і мілітарызацыя рэгіёна. Аднак няма перашкод для навуковых даследаванняў.
Тым не менш, нягледзячы на падпісаны Дагавор, Вялікабрытанія прэтэндуе на тэрыторыю. У той жа час частка тэрыторыі Брытанскай Антарктыкі перасякаецца з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Аргенціны, іншая частка — з Чылійскай Антарктыкай.
Антарктычны паўвостраў з прылеглымі астравамі — самае спрыяльнае месца для чалавека ў кліматычным плане ў Антарктыцы, таму насельніцтва навуковых антарктычных станцый летам (снежань-люты) можа дасягаць каля 3 тыс. чалавек, пры гэтым большасць з іх не з'яўляецца грамадзянамі Вялікабрытаніі. Узімку насельніцтва змяншаецца да 500—700 працаўнікоў станцый. Сталых жа жыхароў, як і ва ўсёй Антарктыцы, няма. Турызм распаўсюджаны толькі ўлетку.
Брытанская Антарктыка шырока прадстаўлена ў антарктычнай філатэліі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Брытанская антарктычная тэрыторыя Архівавана 2 студзеня 2011.