Будкі (Ельскі раён)
Вёска
Будкі
| ||||||||||||||||||||||
Будкі́[2] (трансліт.: Budki, руск.: Будки) — вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Старавысокаўскага сельсавета. Насельніцтва 60 чалавек (2004).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 20 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомеля; каля аўтамабільнай дарогі Старое Высокае — Ельск.
На захадзе меліярацыйны канал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню хутар Мачалы-Будкі згадваецца ў XIX стагоддзі. У 1897 годзе паселішча ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
У 1931 году жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1942 годзе акупанты спалілі вёску і забілі 2 жыхароў. 9 жыхароў загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Зорка» (цэнтр - вёска Старое Высокае). Размяшчаліся клуб, бібліятэка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1897 — 7 двароў, 61 жыхар (паводле перапісу)
- XX стагоддзе: 1908 — 9 двароў; 1925 — 17 двароў, 101 жыхар; 1940 — 46 двароў, 176 жыхароў; 1959 — 166 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 73 жыхары
- XXI стагоддзе: 2004 — 29 гаспадарак, 60 жыхароў[3]
Зноскі
- ↑ Решение Ельского районного Совета депутатов от 21 августа 2012 г. № 122 О внесении изменений в некоторые решения Ельского районного Совета депутатов (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будкі (Ельскі раён)
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.