Буракі
Выгляд
Буракі | |||||||||||||||
Цукровы бурак | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Beta L. (1753) | |||||||||||||||
|
Буракі́ (Beta) — род кветкавых раслін падсямейства лебядовых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца 6 відаў (па іншых звестках 15). Пашыраны ў Заходняй Еўропе, Міжземнамор’і, Заходняй Азіі, Індыі, вырошчваюць таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі. У культуры буракі звычайныя караняплодныя, да якіх належаць групы разнавіднасцей цукровых, сталовых і кармавых буракоў.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачалі спажываць карані буракоў у III—I ст. да н.э. У канцы XII ст. з’явіліся ў культуры кармавыя формы, у XVIII—XIX ст. — цукровыя. На Беларусі буракі ў культуры з 1830-х гадоў. На бураках паразітуе бураковая нематода (Heterodera schachtii).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пярэднеў У. П. Буракі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
NKC: ph395780