Вайна за брэтонскую спадчыну
Вайна за брэтонскую спадчыну | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 1341 — 1364 | ||
Месца | герцагства Брэтань | ||
Вынік | Герандскі дагавор (перамога дома Манфор) | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вайна за брэтонскую спадчыну (фр.: guerre de Succession de Bretagne) або вайна дзвюх Жанн (фр.: guerre des deux Jeanne) — другарадны ваенны канфлікт, які выбухнуў падчас Стагадовай вайны ў 1341—1364 гг. паміж Домам Блуа і Домам Манфор за кантроль над герцагствам Брэтань.
Вайна пачалася пасля смерці герцага Жана III Брэтонскага, які не пакінуў спадкаемцаў. Жанна дэ Пенцьеўр і Жанна Фландрская аспрэчвалі адна ў адной спадчыннае права і, у рэшце рэшт, падштурхнулі сваіх мужоў, Жана дэ Манфора і Карла дэ Блуа заявіць свае правы на герцагства. У тыя часы Англія і Францыя ўжо некалькі год знаходзіліся ў стане канфлікту (Стагадовая вайна пачалася ў 1337 годзе). Эдуард III абвясціў сябе каралём Францыі, і Жан дэ Манфор прынёс яму амаж. А Карл дэ Блуа пакляўся ў адданасці свайму дзядзьку, Філіпу VI.
У 1341 годзе французы ўзялі ў палон Жана дэ Манфора і аддалі герцагства Карлу дэ Блуа, але ў 1342 годзе Эдуард III высадзіўся ў Брэсце. Жана дэ Манфора кінулі ў турму, Жанна Фландрская звар’яцела. У 1343 годзе было заключана перамір’е.
Status quo саблюдаўся аж да да паражэння французаў у бітве пры Арэ ў 1364 годзе. Перамога праанглійскай партыі дазволіла ў 1365 годзе заключыць першую Герандскі дагавор, якая зрабіла законным спадкаемцам Жана IV Брэтонскага. Жан у сваю чаргу падпісаў саюзны дагавор з Англіяй.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Michael C. E. Jones: The Breton Civil War; in: John Joseph Norman Palmer (Hrsg.): Froissart: historian; Woodbridge: 1981; ISBN 0-8476-7029-5lt. Amazon: The Boydell Press, 1980; ISBN 978-0-85115-146-5
- Jean-Christophe Cassard: La guerre de Succession de Bretagne, Coop Breizh, Spézet, 2006, 354 p.
- Jean-Pierre Leguay & Hervé Martin, Fastes et malheurs de la Bretagne ducale 1213—1532, Rennes, Ouest-France, 1982, (ISBN 285882309X)
- Arthur de La Borderie, Barthélémy Pocquet, Histoire de Bretagne, tome IV : 1364—1515, Rennes, Librairie générale de J. Plihon et L. Hommay, 1906.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вайна за брэтонскую спадчыну