Вайтэлі
Вёска
Вайтэлі
|
Вайтэ́лі[1] (трансліт.: Vajteli, руск.: Войтели) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 43 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 35 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Маладзечна—Мінск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII ст. вёска вядома ў складзе аднайменнага маёнтка ў Мінскім ваяводстве ВКЛ. У 1771 г. маёнтак і вёска, 2 двары, бровар, карчма, фальварак, уласнасць І. Ліхадзіеўскага.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска, 5 двароў, 28 сялянскіх душ, уласнасць Ю. Бальзюкевіча. У 1846 г. вёска і фальварак уваходзілі ў маёнтак Залеве, уласнасць памешчыка Копцкага. Кожны сялянскі двор меў 15 дзесяцін зямлі, якую апрацоўвалі парай валоў і сахой. Бытавалі розныя промыслы: збор ягад, грыбоў, ткацтва і інш. У 1861 г. вёска ў складзе аднайменнага маёнтка, у 1870 г. маёнтак — уласнасць памешчыцы Ляцкай, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. вёска (8 двароў, 43 жыхары), фальварак (1 двор, 18 жыхароў) і ўрочышча (1 двор, 7 жыхароў). У пачатку ХХ ст. вёска ўяўляла сабой невялікае паселішча. У 1909 г. 9 двароў, 46 жыхароў. Побач з вёскай знаходзіўся фальварак, 1 двор, 8 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі Германіі. З студзеня 1919 года ў БССР. З ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з кастрычніка 1920 г. тэрыторыя занята польскімі войскамі.
З 1921 года вёска ў складзе Польшчы, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, з 1927 года ў Маладзечанскім павеце, гміне Краснае[2][3].
З верасня 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Валодзькаўскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 г. ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З 31 сакавіка 1976 г. ў Радашковіцкім сельсавеце.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1866 год — 15 жыхароў, 2 двары[4].
- 1921 год — 61 жыхар, 10 двароў[5].
- 1931 год — 77 жыхароў, 12 двароў[6].
- 1969 год — 284 жыхары.
- 2001 год — 55 жыхароў, 23 гаспадаркі.
- 2010 год — 48 жыхароў, 21 гаспадарка.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/765
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wojtele, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 765.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх