Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Вэнь Ідо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вэнь Ідо
聞一多
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Вэнь Цзяхуа
Дата нараджэння 2 лістапада 1899(1899-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1946(1946-07-15)[1] (46 гадоў) ці 17 ліпеня 1946(1946-07-17)[2] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Wen Lipeng[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, літаратуразнавец, публіцыст
Мова твораў кітайская;
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вэнь Ідо (2 лістапада 1899, правінцыя Хубэй — 15 ліпеня 1946, Куньмін) — кітайскі паэт, літаратуразнавец, публіцыст.

Нарадзіўся ў сям’і памешчыка. Скончыў універсітэт Цынхуа. Вывучаў літаратуру і жывапіс у ЗША. Вярнуўшыся на радзіму, чытаў курсы літаратуры ў універсітэтах Кітая. Выступаў з антыўрадавымі артыкуламі. Пачаў друкавацца ў 1916. Зборнікі вершаў «Чырвоная свечка» (1923), «Мёртвая вада» (1928) напісаны пад уплывам англійскіх рамантыкаў. Паэзія Вэнь Ідо адрозніваецца высокім майстэрствам, навізной формы, адыграла вялікую ролю ў развіцці новай кітайскай літаратуры. Вывучаў творчасць Цянь Цзяна, кітайскую міфалогію, помнікі старажытнай культуры. Яго праца над тэкстамі «Шыцзін» і «Чу цы» («Чускіх строфаў») з’явілася каштоўным укладам у кітайскую тэксталогію.

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. 闻一多 // 中国大百科全书 — 1 — 中国大百科全书出版社, 1993. — ISBN 978-7-5000-7958-3