Вячаслаў Андрэевіч Мохарт
Вячаслаў Андрэевіч Мохарт | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 2003 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | уролаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1969) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Марыя Навумаўна Жукава |
Узнагароды |
Вячаслаў Андрэевіч Мо́харт[1] (28 сакавіка 1924 — 14 мая 2003) — вучоны ў галіне ўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1969), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся у вёсцы Шулякі Слуцкага раёна. У 1944 годзе скончыў Грэскую сярэднюю школу і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на 1-м Беларускім, 2-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах у складзе артылерыйскай дывізіі. У 1947 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1953 годзе. У 1953—1956 гг. В. А. Мохарт праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў пад кіраўніцтвам М. Н. Жукавай і ў 1956 годзе быў абраны на пасаду асістэнта кафедры ўралогіі. У 1960 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актиномикоз мочеполовых органов»[2]. З 1961 года В. А. Мохарт у Гродзенскім медыцынскім інстытуце, дзе стварыў дацэнцкі курс па ўралогіі[2]. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы экспериментальных и клинических исследований по реиннервации мочевого пузыря»[2]. З 1967 года ён на пасадзе дацэнта кафедры ўралогіі Мінскага медыцынскага інстытута, з 1971 года загадчык кафедры і адначасова ў 1971—1992 гг. галоўны пазаштатны уролаг Міністэрства аховы здароўя БССР[2]. З 1971 года В. А. Мохарт працаваў у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1991 года — на пасадзе загадчыка кафедрай.
Памёр 14 мая 2003 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]В. А. Мохарту належаць навуковыя працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні раку нырак і мачавога пузыра, актанамікозе мочапалавых органаў, нейрагенным расстройстве мачапускання. Аўтар больш за 240 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій[2]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 14 кандыдацкіх дысертацый[2].
З 1971 па 2001 год В. А. Мохарт быў намеснікам старшыні Беларускага таварыства уролагаў[2]. На працягу 10 гадоў уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Урология и нефрология».
Сярод апублікаваных прац:
- Актиномикоз мочеполовых органов — Минс : Госиздат БССР, 1963.;
- Нейрогенные расстройства мочеиспускания (нейрогенный мочевой пузырь) — Мн., 1970. (разам з М. Я. Саўчанкам);
- Диспансеризация и врачебно-трудовая экспертиза онкоурологических больных: справ. пособие / В. А. Мохорт, Н. А. Нечипоренко. — Минск: Выш. шк., 1992.;
- Современные возможности и перспективы комбинированного и комплексного лечения опухолей мочевого пузыря. // Вестник АМН СССР, 1986, № 6. (разам з А. У. Строцкім);
- История развития урологии в Белоруссии, 1950—1998 гг. — Мн., 1999.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Медаль «За адвагу»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1973)
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР
- Медаль імя М. І. Пірагова
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ а б в г д е ё Доста Н. И Памяти Мохорта Вячеслава Андреевича (к 85-летию со дня рождения) // Урологический информационный портал Архівавана 26 кастрычніка 2014. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мохарт Вячаслаў Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мохорт, Вячеслав Андреевич (доктор медицинских наук ; 1924—2003) Архівавана 27 лютага 2021. (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Хворов В. Мохорт Вячеслав Андреевич // Наследие слуцкого края (руск.)
- Доста Н. И Памяти Мохорта Вячеслава Андреевича (к 85-летию со дня рождения) // Урологический информационный портал Архівавана 26 кастрычніка 2014. (руск.)
- Мохорт Вячеслав Андреевич (руск.) // Праект Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі «Память народа»
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Памерлі 14 мая
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі БДМУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Уролагі СССР
- Уролагі Беларусі
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Узнагароджаныя медалямі РАН