Віктар Іванавіч Яронька
Віктар Іванавіч Яронька | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1920 |
Месца нараджэння | Полацк |
Дата смерці | 15 верасня 1991 (71 год) |
Месца смерці | Полацк |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1942—1945 |
Званне | сяржант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Віктар Іванавіч Яро́нька (10 мая 1920 — 15 верасня 1991) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). Ганаровы грамадзянін Наваполацка.
Віктар Іванавіч Яронька нарадзіўся ў Полацку. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і ФЗВ, працаваў слесарам. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 г. на Бранскім, Беларускім, 1-м, 2-м і 3-м Беларускім франтах. Удзельнік вызвалення Польшчы, баёў за Берлін.
Наводчык гарматы 922-га стралковага палка (250-я стралковая дывізія, 3-я армія, 2-і Беларускі фронт) сяржант В. Яронька асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі. 4 лістапада 1943 г. каля вёскі Шарсцін (Веткаўскі раён) падбіў 4 танкі праціўніка. 24—25 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Азяраны Рагачоўскага раёна ў час прарыву абароны ворага знішчыў 7 кулямётных кропак, падбіў 3 самаходныя гарматы. 30 чэрвеня на шашы Магілёў—Мінск каля вёскі Старая Маранаўка (Бярэзінскі раён) падбіў 3 танкі і 6 аўтамашын. 12 ліпеня 1944 г. каля вёскі Пескі (Мастоўскі раён) знішчыў гармату і 3 кулямёты.
Пасля вайны Віктар Іванавіч Яронька вярнуўся ў Полацк. Удзельнічаў у будаўніцтве Наваполацка, дзе і застаўся жыць. Працаваў слесарам-інструментальшчыкам, узначальваў брыгаду ва ўпраўленні вытворча-тэхнічнай камплектацыі трэста № 16 «Нафтабуд». Займаўся выхаваўчай работай сярод моладзі. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета. Заслужаны рацыяналізатар.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Славы 2-й і 3-й ступені
- Медаль «За вызваленне Варшавы»
- Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Медаль «За ўзяцце Берліна»
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- 8 мая 2007 года каля дома № 32 па вуліцы Я. Коласа ў Наваполацку адкрыта Мемарыяльная дошка ў памяць Героя Савецкага Саюза В. І. Яронькі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 88. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 304. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Іванавіч Яронька на сайце «Героі краіны»
- Герой из Новолоцка(недаступная спасылка) // «Новая газета», 29 июня 2012. (руск.)
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Полацку
- Памерлі 15 верасня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Полацку
- Пахаваныя ў Полацку
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Ганаровыя грамадзяне Полацка
- Ганаровыя грамадзяне Наваполацка
- Дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў