Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Габрыэль Метсю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Габрыэль Метсю
Фатаграфія
Дата нараджэння студзень 1629[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1667(1667-10-24)[4] (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Жак Метсю[d]
Маці Жакемейнцье Гарньер[d]
Жонка Ізабела дэ Вольф[d]
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр гістарычны жывапіс[6], жанравы жывапіс[6], рэлігійнае мастацтва[d][6] і партрэт[6]
Мастацкі кірунак барока[7]
Уплыў Герард Доу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Габрыэль Метсю (нідэрл.: Gabriel Metsu; студзень 1629, Лейдэн — (пахаваны) 24 кастрычніка 1667, Амстэрдам) — галандскі мастак, майстар жанравага, партрэтнага і гістарычнага жывапісу.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сын мастака Жака Метсю (каля 1588 — сакавік 1629). Першыя ўрокі малявання атрымаў ад бацькоў. Працягнуў мастацкую адукацыю (як і Стэн) у Нікалауса Кнюпфера ва Утрэхце, а таксама навучаўся ў Яна Венікса. Хрышчоны, хутчэй за ўсё, у каталіцкай прыхаванай царкве, але запісы аб хрышчэнні не захаваліся. Да 1657 г. амаль без перапынку пражывае ў Лейдэне, дзе становіцца ў 1648 г. адным з заснавальнікаў гільдыі святога Лукі. Каля 1655 г. перабраўся ў Амстэрдам, жыў у завулку на Прынсенграхце, побач з броварам і побач з яго сваяком Філіпсам Метсю. У 1658 г. ажаніўся з Ізабелай дэ Вольф, дачкой ганчара і мастачкі Марыі дэ Грэбер.

У яго ранніх працах на гістарычныя тэмы адлюстраваны ў асноўным міфалагічныя, алегарычныя і біблейскія сюжэты і адчуваецца ўплыў школы Рэмбранта. У працах пасля 1650 г. Метсю звяртаецца да гарадскіх і жанравых сцэн з паўсядзённага жыцця галандскіх абывацеляў. У гэтых сваіх працах удасканальвае манеру малюнка Яна Стэна, Яна Вермера і Пітэра дэ Хоха, надае ёй выраз глыбейшай пачуццёвасці і ў той жа час больш спакойнага настрою. У канцы жыцця, знаходзячыся пад уплывам лейдэнскай школы жывапісу, вялікае значэнне надае майстэрству дэталіроўкі, асабліва ў малюнку раскошных тканін, якія пры гэтым павінны былі выглядаць гладкімі і бліскучымі.

Зноскі

1. Gabriël Metsu

2. Gabriel Metsu // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. а б https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb149577645
4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.

6. а б в г https://rkd.nl/explore/artists/55549
7. https://art.thewalters.org/detail/2074/the-note/