Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт імя Марціна Лютэра
Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт імя Марціна Лютэра | |
---|---|
ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg | |
Арыгінальная назва | ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg |
Міжнародная назва | англ.: Martin Luther University of Halle-Wittenberg |
Заснаваны | 1502 |
Год рэарганізацыі | 1817 |
Рэктар | Claudia Becker[d] |
Студэнты | 20 390 |
Размяшчэнне | Гале, Вітэнберг |
Сайт | uni-halle.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт імя Марціна Лютэра (ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібамі ў гарадах Гале і Вітэнберг.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт з'яўляецца арыентаванай на даследаванні вышэйшай навучальнай установай і прапануе адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі на нямецкай і англійскай мовах, якія вядуць да атрымання акадэмічных і навуковых ступеняў, такіх як бакалаўр, магістр, доктар і хабілітаваны доктар.
Сучасны ніверсітэт быў створаны ў 1817 годзе ў выніку зліцця Вітэнбергскага ўніверсітэта (заснаваны ў 1502 годзе) і ўніверсітэта ў Гале (заснаваны ў 1694 годзе). Універсітэт названы ў гонар дзеяча Рэфармацыі Марціна Лютэра, які быў прафесарам у Вітэнбергу. Сёння ўніверсітэт юрыдычна размешчаны ў Гале. І Гале, і Вітэнберг знаходзяцца прыкладна ў гадзіне язды ад Берліна па чыгунцы, па якой курсіруюць экспрэсавыя цягнікі.
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт тэалогіі
- Факультэт права і эканомікі
- Факультэт медыцыны
- Факультэт філасофіі І (сацыяльныя і культурныя студыі, гісторыя)
- Факультэт філасофіі II (старажытныя і сучасныя мовы, камунікацыі, музыка)
- Факультэт філасофіі III (педагогіка)
- Факультэт прыродазнаўчых навук І (біяхімія, біялогія, фармацыя)
- Факультэт прыродазнаўчых навук II (фізіка, хімія, матэматыка)
- Факультэт прыродазнаўчых навук III (сельская гаспадарка, геалогія, інфарматыка)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт імя Марціна Лютэра
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
BAV: ADV10197362 · BIBSYS: 90134530 · BNC: a19586322 · BNE: XX126427 · BNF: 118819420 · CiNii: DA01689448 · GND: 2024276-1 · ICCU: VEAV009712 · ISNI: 0000000120974038, 0000000106792801 · LCCN: n80044714 · LNB: 000069589 · Microsoft: 68956291 · NKC: ko2002149430 · NLA: 35159615 · NSK: 000016294 · NUKAT: n98067485 · PTBNP: 161019 · LIBRIS: 134557 · SUDOC: 026603497 · VIAF: 131344908 · ULAN: 500307876 |