Ганімед
Appearance
Ганімед — у старажытнагрэчаскай міфалогіі прыгожы траянскі юнак, з-за сваёй незвычайнай прыгажосці выкрадзены Зеўсам на Алімп, дзе ён стаў улюбёнцам Зеўса і чашнікам багоў. Каля 4 ст. да н. э. з'яўляецца матыў выкрадання Ганімеда арлом, якога яшчэ больш позняя антычная традыцыя атаясамлівае з самім Зеўсам. Выкраданне Ганімеда — часты сюжэт у выяўленчым мастацтве (творы Леахара, Карэджа, Рэмбранта, Торвальдса і інш.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганімед
Вялікая каталанская · Вялікая нарвежская · Вялікая расійская (старая версія) · Вялікая савецкая (1 выд.) · Бракгаўза і Эфрона · Кругасвет · Малы Бракгаўза і Эфрона · Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей · Універсальная літоўская энцыклапедыя · Britannica (9-th) · Britannica (онлайн) · Brockhaus · Universalis