Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Гарвардскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарвардскі ўніверсітэт
Па-англійску Harvard University
Дэвіз Veritas («Праўда»)
Заснаваны ў 8 верасня 1636
Тып універсітэт Лігі плюшчу
Прэзідэнт Дру Гілпін Фаўст
Месца размяшчэння Кембрыдж, Масачусетс, ЗША
Кампус

Гарадскі

  • 85 га (галоўны корпус)
  • 8,9 га (медыцынскі корпус)
  • 145 га (спартыўны корпус і бізнес-школа)
Бакалаўраў 6 700
Магістраў і дактароў 14 500
Выкладчыкаў 2 100
Колер Барвовы колер
Афіцыйны сайт http://www.harvard.edu

Гарвардскі ўніверсітэт (англ.: Harvard University) — адзін з самых вядомых універсітэтаў ЗША і ўсяго свету, знаходзіцца ў горадзе Кембрыдж, штат Масачусетс. Найстарэйшы з універсітэтаў ЗША.

Заснаваны 8 верасня 1636 года як каледж. 3 1639 года носіць імя англійскага пурытанскага святара Джона Гарварда (1607—1638), які завяшчаў каледжу палову сваёй маёмасці і бібліятэку. Да канца XVIII ст. галоўнае месца ў навучальным працэсе займалі Біблія і старажытныя мовы, у канцы XVIII ст. сталі выкладаць новыя мовы і матэматыку. У 1-й чвэрці ХІХ ст. да каледжа далучаны медыцынскі і юрыдычны факультэты і ён пераўтвораны ва ўніверсітэт. 3 2-й чвэрці ХІХ ст. Гарвардскі ўніверсітэт стаў цэнтрам культуры ЗША.

У складзе ўніверсітэта астранамічная абсерваторыя, выдавецтва (з 1913 года), музеі (параўнальнай заалогіі, мастацкі, германскіх культур, геалагічны і інш.), бібліятэка — адна з самых вялікіх у свеце (11 млн тамоў; акрамя цэнтральнага кніжнага збору мае асобныя бібліятэкі — рэдкіх кніг і рукапісаў, медыцынскую, кітайска-японскую і інш.). Факультэты: тэалагічны, гуманітарны і дакладных навук, энергетыкі і прыкладной фізікі, мастацкі, права, медыцынскі, аховы здароўя, дзяржаўнага кіравання, практычнай адміністрацыі, педагогікі. У Фларэнцыі (Італія) створаны інстытут Гарвардскага ўніверсітэта па даследаванні эпохі Адраджэння.

У Гарвардзе працуе каля 2300 выкладчыкаў і вучыцца каля 6650 студэнтаў і 13 тысяч аспірантаў. Эндаўмент (мэтавы капітал) універсітэта складае 34,9 млрд долараў ЗША.

Выбітныя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  У сацыяльных сетках
Фота, відэа і аўдыёТэматычныя сайтыСлоўнікі і энцыклапедыі