Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Герантакратыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Герантакратыя (ад стар.-грэч.: γέρων (geron), родны склон γέροντος) — стары і κράτος (kratos) — улада, дзяржава, магутнасць) — прынцып кіравання, пры якім улада належыць найстарэйшым. Тэрмін уведзены ў пачатку XX стагоддзя этнографам У. Рыверсам. Паводле яго тэорыі, герантакратыя была ўласцівая першабытнікам Аўстраліі і некаторым народам Акіяніі і Каўказа. Аднак, па сучасных уяўленнях, асаблівае становішча старэйшын у першабытным грамадстве з'яўляецца толькі адным з элементаў арганізацыі вярхоўнай улады плямёнаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
BNF12383151h · GND4619367-4 · LCCNsh85054691 · Microsoft2776533326