Джон Стэйнбек
Джон Стэйнбек | |
---|---|
англ.: Jeffery Ernest Steinbeck | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Jeffery Ernest Steinbeck |
Дата нараджэння | 27 лютага 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1968[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Steinbeck[d][4] |
Маці | Olive Hamilton[d][4] |
Жонка | Elaine Anderson Steinbeck[d], Gwyn Conger[d] і Carol Henning[d] |
Дзеці | John Steinbeck IV[d] і Thomas Steinbeck[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, ваенны карэспандэнт, раманіст |
Гады творчасці | 1927 — 1968 |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Джон Эрнст Стэ́йнбек[5] (англ.: John Ernst Steinbeck /ˈstaɪnˌbək/; 27 лютага 1902, г. Салінас, ЗША — 20 снежня 1968) — амерыканскі пісьменнік і журналіст.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Стэнфардскім універсітэце. Шмат падарожнічаў, працаваў журналістам. Пры жыцці быў вельмі папулярны, многія творы выходзілі вялікімі тыражамі і рабіліся бэстсэлерамі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У ранніх раманах «Залатая чаша» (1929), «Невядомаму богу» (1933), «Квартал Тартылья-Флэт» (1935), цыкле апавяданняў «Райская паша» (1932), зборніку навел «Доўгая даліна» (1938) прасочваюцца рамантычныя тэндэнцыі. Сацыяльная праблематыка выяўлена ў рамане «Бітва з няпэўным зыходам» (1936) і аповесці «Пра мышэй і людзей» (1937). Вяршыня яго творчасці — раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа. Ваенная і антыфашысцкая тэматыка адлюстравана ў кнізе нарысаў «Бомбы ўніз» і аповесці «Месяц зайшоў» (абедзве 1942). У пасляваеннай творчасці Дж. Стэйнбека (раманы «Кансервавы рад», 1945; «Аўтобус, які заблудзіў», 1947; «Добры чацвер», 1954; аповесць «Жамчужына», 1947) вылучаецца філасофскі раман «На ўсходзе ад раю» (1952, экранізаваны ў 1955), у якім сцвярджаецца думка пра здольнасць чалавека перамагчы зло ў сабе і дасягнуць любых духоўных вышынь. Аўтар эпахальнага рамана «Зіма трывогі нашай» (1961), які ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека спрыяў новаму ўздыму амерыканскай літаратуры. Кніга нарысаў «Падарожжа з Чарлі ў пошуках Амерыкі» (1962) — даследаванне маральна-грамадскага клімату ЗША.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Пулітцэраўская прэмія (1940)
- Нобелеўская прэмія па літаратуры (1962)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Гронкі гневу: Раман / Джон Стэйнбек; Пер. на бел. мову С. Дорскага; Прадм. Г. Шупенькі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993.
Зноскі
- ↑ а б John Steinbeck // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б John Ernst Steinbeck // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118617338 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камароўская Т. Я. Стэ́йнбек Джон Эрнст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 229—230. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
BAV: ADV10080931 · BIBSYS: 90081598 · BNC: a10486148 · BNE: XX897321 · BNF: 119254833 · CALIS: n2004358702 · CiNii: DA00818556 · CONOR: 7303779 · EGAXA: vtls001060169 · GND: 118617338 · ICCU: CFIV000628 · ISNI: 0000000121445760 · LCCN: n79081460, nb91056582 · LNB: 000000629 · NDL: 00457568 · NLC: 000244550 · NKC: jn19990008205 · NLA: 35522183 · NLG: 67589 · NLP: a0000001863084 · NSK: 000033535 · NTA: 068421648 · NUKAT: n94202652 · PTBNP: 282775 · РДБ: 000017040 · LIBRIS: 213897 · SUDOC: 02714805X · VIAF: 96992551, 48715287 · ULAN: 500341772 |