Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Джунглі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадаспад у джунглях

Джунглі — гутарковае паняцце, якое азначае густы і непраходны трапічны або субтрапічны лес. Этымалогія слова джунглі ўзыходзіць да санскрыта, у якім слова «джангал» азначала непраходныя зараснікі. Англічане, якія жылі ў Індыі запазычылі гэта слова з хіндзі, зрабіўшы з яго варыянт «jungle» і выкарыстоўваючы яго ў пачатку толькі ў дачыненні да бамбукавых багністых гаяў Індастана і дэльты Ганга.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджанне джунгляў у свеце

Самыя вялікія джунглі існуюць у басейне ракі Амазонкі (Дажджавыя лясы Амазоніі), у Нікарагуа, у паўднёвай частцы паўвострава Юкатан (Гватэмала, Беліз), на большай частцы Цэнтральнай Амерыкі (дзе яны называюцца сельвай), у экватарыяльнай Афрыцы ад Камеруна да Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у многіх раёнах Паўднёва-Усходняй Азіі ад М’янмы да Інданезіі і Папуа-Новай Гвінеі, у аўстралійскім штаце Квінслэнд.

  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
GND4309343-7 · LCCNsh89004560 · Microsoft2776410375 · NKCph518321