Дзьёрдзь Лігеці
Дзьёрдзь Лі́геці (венг.: Ligeti György Sándor; 28 мая 1923, г. Дзічосентмартан, Румынія — 12 чэрвеня 2006, Вена, Аўстрыя) — венгерскі кампазітар, музыказнавец; прадстаўнік заходне-еўрапейскага музычнага авангарда. Шырокай публіцы ён стаў вядомы дзякуючы выкарыстанню яго музыкі ў фільме Стэнлі Кубрыка «Касмічная адысея 2001 года».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1949 годзе Вышэйшую музычную школу ў Будапешце, выкладаў у ёй, з 1950 прафесар. У 1956 і з пачатку 1980-х гг. у Вене.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У галіне электроннай музыкі распрацаваў уласную тэхніку статычнай санорнай кампазіцыі, заснаваную на мікразмяненнях у цэлым нерухомага гукавога масіву («Уяўленні», 1959; «Атмасферы», 1961, для аркестра), спалучаў санорную статыку з дынамічнымі «выбухамі» («Рэквіем», 1965; «Мелодыі» для аркестра, 1971). Некаторыя вакальныя творы звязаны з тэатррам абсурду («Прыгоды», 1962; «Новыя прыгоды», 1965). У творах апошніх гадоў рысы неарамантызму. Аўтар оперы «Вялікі мярцвяк» (1978), твораў «Гадзіны і воблакі» для хору і аркестра (1973), «Далёкае» для аркестра (1967), «Разгалінаванні» (1969) і інш.
Зноскі
- ↑ György Ligeti // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б György Sándor Ligeti // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 13 лістапада 2018.
- ↑ а б https://www.theguardian.com/world/2006/jun/13/artsobituaries.obituaries
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзьёрдзь Лігеці
BIBSYS: 90377636 · BNE: XX1000052 · BNF: 138966525 · CiNii: DA01793687 · CONOR: 23645795 · GND: 118572911 · GTAA: 123343 · ICCU: TO0V074152 · ISNI: 0000000121358907 · LCCN: n80021715 · LNB: 000035050 · NDL: 00911217 · NKC: ola2002159293 · NLA: 35305358 · NLP: a0000002842900 · NSK: 000305844 · NTA: 073052043 · NSZL: 000000009655 · NUKAT: n2004097392 · LIBRIS: 71371 · SUDOC: 02804052X · VIAF: 61732409 · ULAN: 500470354 |