Жан Нувель
Жан Нувель | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1945[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працаваў у гарадах | Парыж[5] |
Уплыў | Claude Parent[d] і Paul Virilio[d] |
Уплыў на | Hala Wardé[d] |
Узнагароды | |
jeannouvel.com | |
![]() |
Жан Нувель (фр.: Jean Nouvel; нар. 12 жніўня 1945, Фюмель, Францыя) — французскі архітэктар, лаўрэат Прытцкераўскай прэміі 2008 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жан Нувель нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Спачатку ён хацеў стаць мастаком, але бацькі хацелі для сына больш сур’ёзнай адукацыі і ён паступіў на архітэктурнае аддзяленне Вышэйшай школы прыгожых мастацтваў у Бардо. У 1966 годзе ён выйграў стыпендыю і працягнуў навучанне ў Вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Незадоўга да заканчэння вучобы ён адкрыў сваё першае архітэктурнае бюро разам з Франсуа Сеньёрам. У 1976 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў руху ў архітэктуры «Марс 1976» і «Архітэктурны сіндыкат».
Свой прарыў у архітэктуры Нувель ажыццявіў у сваёй сумеснай працы з архітэктурным бюро «Architecture Studio» над праектам будынка Інстытута арабскага свету ў Парыжы. Далейшымі значнымі працамі сталі Оперны тэатр у Ліёне, гандлёвы цэнтр «Еўраліль» у Ліле, універмаг Galeries Lafayette у Берліне, Культурна-грамадскі цэнтр у Люцэрне, а таксама выставачны комплекс «Маналіт», які плаваў па возеры Муртэнзе падчас выстаўкі «EXPO-2002». Да нядаўніх праектаў Нувеля адносяцца вежа Торэ Агбар у Барселоне, рэканструкцыя Музея каралевы Сафіі ў Мадрыдзе, музей Гугенхайма ў Токіа і Рыа-дэ-Жанэйра (няздзейснены праект), Луўр Абу-Дабі.
У 1994 годзе ён заснаваў «Атэлье Жана Нувеля», якое стала ў 2006 годзе са сваімі 140 супрацоўнікамі адным з самых буйных архітэктурных бюро Францыі. Цяпер ім адначасова вядуцца 40 праектаў унутры краіны і за мяжой. Цэнтральнае аддзяленне бюро знаходзіцца ў Парыжы, а філіялы ў Лондане, Капенгагене, Мінеапалісе, Рыме, Мадрыдзе і Барселоне.
У 1991 годзе Нувель стаў віцэ-прэзідэнтам Французскага інстытута архітэктуры, а з 1993 года — ганаровым членам амерыканскага Інстытута архітэктараў.
У Нувеля два дарослыя сыны ад першага шлюбу і дачка ад другога. Яго трэцяя жонка — шведскі архітэктар Мія Хаг.
Зноскі
- ↑ Jean Nouvel // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean Nouvel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118979566 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ RKDartists Праверана 3 лістапада 2022.
BIBSYS: 90573115 · BNC: a11305071 · BNE: XX1049899 · BNF: 12118875v · CiNii: DA04098404 · CONOR: 11013987 · GND: 118979566 · ICCU: VEAV027991 · ISNI: 0000000120966839 · LCCN: n88601817 · LNB: 000006314 · NDL: 00515292 · NKC: xx0023643 · NLA: 35397131 · NLP: a0000003320712 · NSK: 000259649 · NTA: 073890537 · NUKAT: n2005126978 · LIBRIS: 262158 · SUDOC: 028685067 · VIAF: 95789815 · ULAN: 500017717 |