З’езд народных дэпутатаў СССР
Выгляд
З’езд народных дэпутатаў СССР — вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў СССР у 1988—1991 гадах. Апошні раз збіраўся 5 верасня 1991 года, калі, па прапанове прэзідэнта СССР М. С. Гарбачова V з’езд народных дэпутатаў СССР прыняў рашэнне аб фактычным самароспуску.
Паўнамоцтвы з’езда
[правіць | правіць зыходнік]Да выключных паўнамоцтваў з’езда адносіліся:
- прыняцце Канстытуцыі СССР і ўнясенне ў яе зменаў;
- вызначэнне асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі СССР;
- абранне Вярхоўнага Савета СССР і яго старшыні;
- зацвярджэнне старшыні Савета Міністраў СССР, старшыні Вярхоўнага суда СССР, Генеральнага пракурора СССР, старшыні Вышэйшага арбітражнага суда, абранне Камітэта канстытуцыйнага нагляду СССР.
З’езд прымаў законы СССР і пастановы большасцю галасоў ад агульнай колькасці народных дэпутатаў СССР.