Караліна Мацільда Вялікабрытанская
Караліна Мацільда Вялікабрытанская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Juliana Maria of Brunswick-Wolfenbüttel[d] | ||||||
Пераемнік | Marie of Hesse-Kassel[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 (22) ліпеня 1751 ці 1751[1] |
||||||
Смерць |
10 мая 1775[2][3][…]
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гановерская дынастыя | ||||||
Бацька | Фрэдэрык, прынц Уэльскі[d] | ||||||
Маці | Аўгуста Саксен-Гоцкая[d] | ||||||
Муж | Крысціян VII[4] | ||||||
Дзеці | Фрэдэрык VI і Луіза Аўгуста Дацкая[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караліна Мацільда (англ.: Caroline Matilda of Great Britain, дацк.: Caroline Mathilde; 11 ліпеня 1751 — 10 мая 1775) — жонка караля Даніі Крысціяна VII, сястра караля Вялікабрытаніі Георга III.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка прынца Уэльскага Фрэдэрыка і Аўгусты Саксен-Гоцкай, Караліна з’явілася на свет праз тры месяцы пасля смерці бацькі.
Выдадзена замуж за караля Даніі, свайго стрыечнага брата, у 15-гадовым узросце ў 1766 годзе.
У 1768 годзе нарадзілася яе першае дзіця, кронпрынц Фрэдэрык (будучы кароль Фрэдэрык VI). Калі Крысціян VII, які пакутаваў ад псіхічнай хваробай, стаў адносіцца да Караліны няўважліва, 18-гадовая каралева аказвала ўвагу прыдворнаму ўрачу немцу Струэнзэ, з якім цесна звязаны яе далейшы лёс. У 1771 годзе нарадзілася яе дачка Луіза Аўгуста, бацькам якой лічылі Струэнзэ. Скарыстаўшыся сувяззю з каралевай і пасіўнасцю псіхічнахворага караля, фаварыт правёў у Даніі шэраг рэформ, якія насілі смелы і прагрэсіўны ў цэлым характар, аднак ушчамлялі самалюбства дацкай арыстакратыі і народа (напрыклад, афіцыйнай мовай уводзілася нямецкая).
У 1772 годзе Струэнзэ ў выніку дзяржаўнага перавароту быў зрынуты і пакараны смерцю. Каралева з шасцімесячнай дачкой Луізай была арыштавана і зняволена ў крэпасці; затым паводле прысуда адмысловай камісіі яна была разведзена з мужам. Георг III настаяў на тым, каб датчане вызвалілі і выслалі з краіны яго «злачынную» сястру.
Караліна памерла ва ўзросце 23 гадоў ад шкарлятыны ў Цэле, уладанні Гановерскай дынастыі ў Германіі, прызначаным яе рэзідэнцыяй паводле пагаднення паміж англійскім і дацкім урадамі. Луіза засталася ў Даніі, выхоўвалася як законная прынцэса і была выдадзена замуж за далёкага сваяка дынастыі, герцага Аўгустэнбургскага.
Вобраз у мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]У ролі Караліны Мацільды выступалі Мэдлін Кэрал (фільм «Дыктатар», 1935) і Алісія Вікандэр («Каралеўскі раман», 2012).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ A Historical Dictionary of British Women — 2 — Routledge, 2003. — P. 83. — ISBN 978-1-85743-228-2
- ↑ Caroline Mathilde von Dänemark // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Caroline Matilda Hanover, Princess of Great Britain and Ireland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караліна Мацільда Вялікабрытанская
BAV: ADV10046103 · BNF: 133276523 · GND: 11866722X · ICCU: LIAV328655 · ISNI: 0000000066288183 · LCCN: n50051520 · NDL: 01072566 · NKC: ola2015881074 · NLG: 220106 · NLP: a0000002726657 · NTA: 073581364 · LIBRIS: 304268 · SUDOC: 035659793 · VIAF: 25396234 |