Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Карл Блехен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Блехен
ням.: Karl Blechen
Імя пры нараджэнні ням.: Karl Eduard Ferdinand Blechen
Род дзейнасці мастак, графік
Дата нараджэння 29 ліпеня 1798(1798-07-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1840(1840-07-23)[1][2][…] (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Эдуард Фердынанд Блехен (ням.: Karl Eduard Ferdinand Blechen; 29 ліпеня 1798, Котбус — 23 ліпеня 1840, Берлін) — нямецкі мастак, прадстаўнік рамантызму ў жывапісе.

Карл Блехен пачаў вывучэнне жывапісу ў мастака Лемерыха, але фінансавае становішча сям’і не дазволіла яму працягнуць гэтае навучанне. Будучы мастак вымушаны быў спачатку вывучыцца на банкаўскага служачага. Рэгулярная мастацкая адукацыя пачалася толькі ў 1822 годзе ў берлінскай Акадэміі, у пейзажыста П. Л. Лютке. Потым з’ехаў у Саксонскую Швейцарыю. У 18241827 гадах працаваў тэатральным мастаком-афарміцелем у Берліне. Паездка ў Італію, якая адбылася потым, канчаткова вызначыла творчы шлях мастака.

Блехен па сваёй тэматыцы — мастак-пейзажыст. Яго кампазіцыі пасля паездкі на поўдзень становяцца больш свабоднымі і стылістычна больш рэальнымі. Ён вядомы як адзін з першых нямецкіх «індустрыяльных» мастакоў, якія апявалі прамысловую моц новага часу.

Карл Блехен памёр ва ўзросце 41 гадоў псіхічна хворым чалавекам. Пахаваны на Другім могільніку Царквы святой Тройцы; цяпер дакладнае месцазнаходжанне магілы невядома.

Горад Котбус у часы ГДР заснаваў прэмію ў галіне літаратуры і мастацтва імя свайго знакамітага ўраджэнца — прэмію Карла Блехена, якая ўручалася з 1956 года.

Зноскі

1. а б Karl Blechen

2. а б Karl Blechen // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00020821

3. а б Блехен Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.