Кевін Рад
Кевін Рад (англ.: Kevin Rudd; нар. 21 верасня 1957, Намбур, Квінслэнд, Аўстралія) — аўстралійскі палітычны дзеяч. Нязменна пераабіраецца дэпутатам ніжняй палаты парламента Аўстраліі з 3 кастрычніка 1998 г. Лідар аўстралійскай Лейбарысцкай партыі 4 снежня 2006 — 24 чэрвеня 2010 г. Прэм'ер-міністр Аўстраліі 3 снежня 2007 — 24 чэрвеня 2010 г. Міністр замежных спраў Аўстраліі з 14 верасня 2010 г.
Прэм'ер-міністр Аўстраліі
[правіць | правіць зыходнік]3 снежня 2007 года Кевін Рад уступіў на пасаду прэм'ер-міністра. Былы тады Генерал-губернатар, Майкл Джэферы прыняў ад яго прысягу. Рад — першы прэм'ер-міністр, які прыняў прысягу Каралеве ў сваім офісе. Кевін Рад першы прэм'ер-міністр Аўстраліі, чыя партыя на ўсеагульных выбарах, якія праводзіліся з дня заканчэння Другой сусветнай вайны, не атрымала большасці галасоў выбаршчыкаў Новага Паўднёвага Уэльса або Вікторыі.
Пасля таго, як Кевін Рад анансаваў новы падатак на горназдабываючыя кампаніі, ён быў зрушаны з пасады лідара лейбарыстаў, і пакінуў 24 чэрвеня 2010 г. пасаду кіраўніка кабінета.
Зноскі
- ↑ Kevin Rudd // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kevin Rudd // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 22 сакавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кевін Рад
BIBSYS: 13011938 · CiNii: DA16501399 · GND: 134187873 · GTAA: 210362 · ISNI: 0000000084159203 · LCCN: n2007057612 · NDL: 01156863 · NKC: vse20231180853 · NLA: 41727455 · NLP: a0000003085105 · SUDOC: 165769866 · VIAF: 120090277 |