Кнэсет
Выгляд
Кнэсет іўр.: הכנסת | |
---|---|
XXV скліканне | |
Тып | |
Тып | аднапалатны парламент |
Кіраўніцтва | |
Старшыня |
Амір Охана, Лікуд з 2022 |
Структура | |
Фракцыі |
Урад (64)
Апазіцыя (56)
|
Выбары | |
Сістэма галасавання | прапарцыйная па партыйных спісах |
Апошнія выбары | 1 лістапада 2022 года |
Зала пасяджэнняў | |
Будынак Ізраіля, Гіват-Рам, Іерусалім, Ізраіль | |
Сайт | |
www.knesset.gov.il |
Кнэ́сет (іўр.: הַכְּנֶסֶת haˈkneset; літаральна «сабранне» ці «сход»; араб. الكنيست аль-Кнісат) — аднапалатны заканадаўчы орган Ізраіля.
Займаецца прыняццем законаў, абірае прэзідэнта і прэм’ер-міністра, зацвярджае кабінет і кантралюе працу Урада. У дадатак Кнэсет абірае дзяржаўнага кантралёра. Ён таксама мае права пазбаўляць імунітэта яго членаў, здымаць прэзідэнта і дзяржаўнага кантралёра з пасад, распускаць Урад канструктыўным вотумам недаверу, а таксама самараспускацца і прызначаць перавыбары.
Прэм’ер-міністр мае права распускаць Кнэсет, аднак толькі пасля сканчэння выбараў[1].
Кнэсет размяшчаецца ў квартале Іерусаліма пад назвай Гіват Рам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Knesset. Jewishvirtuallibrary.org. Retrieved September 8, 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кнэсет
- Афіцыйны сайт
BNF: 120608079 · CiNii: DA08552532 · GND: 506404-1 · ISNI: 0000000406313657, 0000000118281013 · LCCN: n81034943 · Microsoft: 193897990 · NLA: 35237772 · SUDOC: 02752793X · VIAF: 140374502 |