Княж
Выгляд
Княж | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,63 км |
Шырыня | 0,52 км |
Плошча | 0,28 км² |
Аб’ём | каля 0,00085 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,88 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,5 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Княж — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, каля вёскі Сталіца.
Плошча паверхні возера 0,28 (0,2[1]) км². Даўжыня 0,63, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лінні 1,88 км. Плошча вадазбору 2,5 км². Аб’ём вады ў возеры каля 0,85 млн м³.
Катлавіна круглаватай формы з невыразнымі схіламі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. З возера выцякае ручай у Дзісну. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.
У возеры водзяцца карась, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 июня 2008 г. № 826 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220» Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
- Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Архівавана 1 мая 2013.