Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Лясная (Слаўгарадскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Лясная
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
156 м
Колькасць двароў
165[1]
Насельніцтва
398[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213251
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250824021
Лясная на карце Беларусі ±
Лясная (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Лясная (Слаўгарадскі раён)
Лясная (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Лясная (Слаўгарадскі раён)

Лясна́я[2] (трансліт.: Liasnaja, руск.: Лесная) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Назва вёскі паходзіць ад назвы ракі Ляснянкі, цяпер ручай[3][4].

Лясная размешчана ў 1,5 кіламетрах ад аўтадарогі Магілёў — Слаўгарад (Р71)[3].

Драўляная Свята-Раства-Багародзіцкая царква (гравіроўка, 1899)

Згадваецца пад 1670 годам як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[5]. У 1675 годзе -- як вёска ва ўладанні ў Войцеха Серафіновіча[6]. Падчас Паўночнай вайны, 28 верасня 1708 года паблізу вёскі маскоўскія войскі пад камандаваннем Пятра I разбілі шведскі корпус генерала Адама Левенгаўпта, такім чынам аслабіўшы асноўную шведскую армію пад камандаваннем караля Карла XII. Пазней Пётр I называў бітву пад Лясной як «маці Палтаўскай перамогі». Загінулых пахавалі на вясковых могілках, каля невялікай драўлянай Свята-Раства-Багародзіцкай царквы[3].

У 1783 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтка пана Цеханавецкага Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1884 годзе ў вёсцы 41 двор, у тым ліку 2 цяслярных і 6 бондарных двароў, 172 жыхары[3].

Глебы пясчаныя, малаўрадлівыя, таму падчас сталыпінскай аграрнай рэформы ў пачатку XX стагоддзя шмат жыхароў перасялілася ў Сібір[7].

У 1908 годзе да 200-гадовага юбілею перамогі пры Лясной расійскі ўрад вырашыў увекавечыць месца гібелі пятроўскіх ваяроў. На ахвяраванні грамадзян у вёсцы збудаваны помнік у выглядзе скалы з бронзавым арлом на вяршыні, які стаіць на кінутым шведскім сцягу (скульптар Арцемій Обер  (руск.)), таксама быў усталяваны гранітны помнік на брацкай магіле, размешчанай на сельскіх могілках. Адначасова быў закладзены мураваны храм, за прататып ўзялі Троіца-Пятроўскі сабор  (руск.) у Санкт-Пецярбургу. Храм быў пабудаваны ў псеўдарускім стылі, яго адкрыццё адбылося 12 ліпеня 1912 года ў дзень свята Святога Пятра. Царква дзейнічала да 1930 года, затым будынак перададзены на баланс мясцовага калгасу і выкарыстоўваўся як склад[3].

5 кастрычніка 2008 года ў Лясной адбыліся памятныя мерапрыемствы да 300-годдзя бітвы пад Лясной, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Швецыі[8][9]. У гэты дзень на тэрыторыі мемарыялу быў закладзены памятны Сад міру і згоды[10].

  • 2011 год — 398 чалавек
  • 2007 год — 133 двары, 317 чалавек[11]
  • 1999 год — 376 чалавек
  • 1926 год — 563 чалавекі[7]
  • 1783 год — 171 чалавек[7]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы дзейнічаюць крама, паштовае аддзяленне сувязі, АТС, установа культуры «Ляснянскі сельскі дом культуры», бібліятэка-музей, урачэбная амбулаторыя, ДУА «Ляснянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа», спартыўны аздараўленчы комплекс, комплексны прыёмны пункт[1].

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в г д Агрогородок Лесная / Агрогородки — новая реалия района / Экономика(недаступная спасылка). Славгородский райисполком. Официальный сайт. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2015. Праверана 12 кастрычніка 2018.
  4. Борисенко Н. С. Могилёвщина — мой любимый Приднепровский край (сборник экскурсий). Части 1-11. — Магілёў: Могилёв. обл. укруп. тип., 2007. — С. 176. — 832 с. — ISBN 978-985-6848-05-9.
  5. LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  6. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  7. а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 573.
  8. На Могилевщине отмечают 300-летие знаменитой битвы русских и шведских войск Архівавана 29 лістапада 2014. (руск.)
  9. Мірная Лясная: Маці Палтаўскай перамогі — 300 гадоў (руск.)
  10. Паўночная вайна ў гісторыі Беларусі Архівавана 11 жніўня 2016.
  11. Лясная // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 544 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0452-5.С. 144
  12. Pawet.net № 33 (1236). Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі