Маголы
Маголы | |
Індыйскія маголы. Малюнак XIX ст.
| |
Агульная колькасць | 2 763 (2013 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Індыя — 1624 тыс. Пакістан — 1097 тыс. |
Мова | магольская, іранскія мовы, цюркскія мовы |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | манголы, персы, хазарэйцы, пенджабцы |
Маго́лы, таксама муга́лы, мага́лы (перс.: مغول , манг.: Могол ястан) — групы насельніцтва ў Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, Іране, Афганістане і Каўказе, якія лічаць сябе нашчадкамі манголаў.
Мугалы Сярэдняй Азіі, усходняга Каўказа (Дагестан, Азербайджан, Грузія), Ірана звычайна прадстаўлены сваяцкімі супольнасцямі, якія ўваходзяць у склад іншых народаў (звычайна цюркскага паходжання), але памятаюць пра сваю асобную спадчыну. Маголы Паўднёвай Азіі і Афганістана вылучаюцца як асобны народ або племя (у 2013 г. - 2 763 тысяч чал.).
Лічыцца, што маголы сфарміраваліся ў эпоху сярэднявечча з рэштак манголаў, а таксама прадстаўнікоў народаў іранскага і цюркскага паходжання, што далучыліся да іх. Толькі маголы дзвюх вёсак у Гераце захавалі некаторыя качавыя звычаі сваіх далёкіх продкаў, а таксама магольскую мову. У Індыі, Пакістане і Бангладэш у эпоху імперыі Вялікіх Маголаў маголы склалі прывілігіраванае ваеннае саслоўе, што нават у пазнейшы час садзейнічала іх адасабленню ад суседзяў. У Паўднёвай Азіі яны размаўлялі на персідскай мове і садзейнічалі яе распаўсюджанню сярод тубыльцаў. На Каўказе, у Сярэдняй Азіі і Іране мугалы звычайна займаліся земляробствам і моцна не адасабляліся ў мове і культуры.
Большая частка вернікаў-маголаў спавядае іслам розных накірункаў.