Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Маладзечанскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маладзечанскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Маладзечна
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Старшыня райвыканкама Павел Валянцінавіч Губко
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,81 %, руская 23,83 %
Размаўляюць дома: беларуская 41,06 %, руская 54,61 %[1]
Насельніцтва (2013)
136 223 чал.[2] (3-е месца)
Шчыльнасць 97,86 чал./км² (1-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 90,03 %,
рускія — 6,76 %,
украінцы — 1,12 %,
іншыя — 2,09 %[1]
Плошча 1 392,18[3]
(17-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 321,7 м
Маладзечанскі раён на карце
Паштовыя індэксы 222310
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маладзе́чанскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Маладзечна.

Падзяляецца на 12 сельсаветаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён знаходзіцца на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім раёнамі Мінскай вобласці, на захадзе — са Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці.

Клімат умерана кантынентальны.

Паверхня часткова хвалістая. Паўднёвая частка раёна знаходзіцца на Мінскім узвышшы. Найвышэйшая кропка раёна — гара Капланшчына (321,7 м) на мяжы з Валожынскім раёнам (у цэнтры ландшафтнага заказніка «Бортнікі»).

Па тэрыторыі раёна працякае некалькі рэк:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці[4], цэнтр — горад Маладзечна. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 15 сельсаветаў: Беніцкі, Велікасельскі, Гарадзілаўскі, Заскевіцкі, Лебедзеўскі, Літвенскі, Маркаўскі, Мароськаўскі, Мясоцкі, Насілаўскі, Палачанскі, Раеўшчынскі, Соўлаўскі, Хажэўскі, Хоўхлаўскі.

20 верасня 1944 года Вілейская вобласць была перайменавана ў Маладзечанскую, а Маладзечна аднесена да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Літвенскі, Мароськаўскі і Раеўшчынскі сельсаветы, Соўлаўскі сельсавет перайменаваны ў Пякарскі. 3 жніўня 1954 года ў склад раёна з Ільянскага раёна перададзены вёскі Кутляны і Самалі[5]. 12 чэрвеня 1958 года Велікасельскі сельсавет перайменаваны ў Раеўшчынскі, Насілаўскі — Цюрлеўскі. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Раеўшчынскі сельсавет, 11 верасня 1959 года — Беніцкі, Заскевіцкі, Пякарскі і Хажэўскі сельсаветы.

20 студзеня 1960 года Маладзечанская вобласць была скасавана, Маладзечанскі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці, таксама да раёна далучыны гарадскі пасёлак Радашковічы і Валодзькаўскі, Гарадоцкі, Дубраўскі, Красненскі, Сычавіцкі, Ушаўскі сельсаветы скасаванага Радашковіцкага раёна.

25 снежня 1962 года да Маладзечанскага раёна далучаны горад Валожын і 14 сельсаветаў (Белакорацкі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Пяршайскі, Пятроўшчынскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі) скасаванага Валожынскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года Пятроўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Залескі, 16 кастрычніка 1964 года — Ушаўскі ў Аляхновіцкі, 27 кастрычніка 1964 года скасаваны Дубраўскі сельсавет. 6 студзеня 1965 года адноўленаму Валожынскаму раёну перададзены горад Валожын і 14 сельсаветаў (Белакорацкі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Залескі, Пяршайскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі).

10 чэрвеня 1965 года ўтвораны Хажэўскі сельсавет. 1 кастрычніка 1973 года Сычавіцкі сельсавет перайменаваны ў Граніцкі, 31 сакавіка 1976 года Валодзькаўскі — у Радашковіцкі. 5 сакавіка 1981 года Хажэўскі сельсавет перайменаваны ў Хажоўскі, Цюрлеўскі — у Цюрлёўскі. 26 жніўня 1991 года з часткі Красненскага сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет.

31 мая 2005 года Маладзечанскі раён і горад Маладзечна аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Маладзечне[6]. 29 снежня 2009 года Радашковіцкі пассавет як тэрытарыяльная адзінка скасаваны[7]. 28 мая 2013 года скасаваны Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветы[8].

17 снежня 2020 года начальнік Маладзечанскага РАУС палкоўнік міліцыі Вадзім Сяргеевіч Прыгара дададзены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і ЗША за ўдзел у арганізацыі масавых палітычных рэпрэсій і «падрыву дэмакратыі» ў Беларусі[9][10][11][12][13].

4 студзеня 2024 года старшынёй Маладзечанскага райвыканкама стаў Павел Валянцінавіч Губко. Упершыню за многія гады Лукашэнка прызначыў на гэту пасаду ўраджэнца Маладзечанскага раёна.[14][15][16][17]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва раёна складала 138 375 чал.[1]

Усяго налічваецца 276 населеных пунктаў. Раён падзелены на горад Маладзечна, гарадскі пасёлак Радашковічы і 14 сельсаветаў.

Нацыянальны склад: беларусы — 92,3 %, рускія — 5,2 %, палякі — 0,6 %.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Мінск — Вільнюс, Маладзечна — Вілейка — Мядзел, Маладзечна — Валожын.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Палац культуры

У раёне знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).

У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».[18][19][20]

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Прэса[правіць | правіць зыходнік]

Радыё і тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне «МКТВ»
  • Радыё «Маладзечна»

Старшыні райвыканкама[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. Дадзеныя на сайце Маладзечанскага райвыканкама(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2015. Праверана 2 кастрычніка 2015.
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Указ Прэзідыума ВС БССР «Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР»
  5. Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 248 ад 31 мая 2005 года «Аб аб’яднанні Маладзечанскага раёна і горада Маладзечна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку».
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 8 красавіка 2019.
  8. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  9. https://euroradio.fm/pad-sankcyi-es-trapili-dana-holdyngz-kiraunictva-spravami-prezidenta-agat
  10. https://charter97.org/ru/news/2020/12/18/404495/
  11. https://belsat.eu/ru/news/evrosoyuz-utverdil-novyj-paket-sanktsij-protiv-vlastej-belarusi
  12. https://www.the-village.me/village/city/news-city/287283-us-uk-sanct
  13. https://www.currenttime.tv/a/eu-belarus-sanctions/31005607.html
  14. Разгляд кадравых пытанняў | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. president.gov.by. Праверана 5 студзеня 2024.
  15. Александр Турчин новому председателю Молодечненского райисполкома: «Главная задача — повышение благосостояния людей» (руск.). KRAJ.BY - События. Праверана 5 студзеня 2024.
  16. Limerencefox.com. Турчин новому руководителю Молодечненского района: «Главная задача — повышение благосостояния людей» (руск.). Минская правда (5 студзеня 2024). Праверана 5 студзеня 2024.
  17. Молодечненская газета - Александр Турчин представил председателя Молодечненского райисполкома(нявызн.)(недаступная спасылка). mgazeta.by. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2024. Праверана 5 студзеня 2024.
  18. «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
  19. «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  20. Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» Архівавана 13 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
  21. https://mgazeta.by/o-gazete.html
  22. https://kraj.by/about
  23. Дзень Блюма пад бел-чырвона-белым сьцягам: памяці мастака Васіля Лазоўскага https://www.svaboda.org/a/30673293.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]