Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Манты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манты
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
Chinese Islamic cuisine[d], каўказская кухня[d], Азіяцкая кухня, турэцкая кухня[d], Армянская кухня, кіргізская кухня[d], узбекская кухня, таджыкская кухня[d], Xinjiang cuisine[d] і казахская кухня
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гатовыя манты ручной лепкі ў мантаварцы

Манты — традыцыйная мясная страва народаў Цэнтральнай Азіі, Турцыі, Манголіі, Карэі, Татарстана, Башкартастана, Крыма, Кіргізіі, Казахстана і Кітая, якая складаецца з дробна насечанага мяса ў тонка раскачаным цесте, прыгатаваная на пару ў мантаварцы.

Цеста — прэснае і без дрожджаў, на вадзе, але уйгуры і дунгане ў зімовы час выкарыстоўваюць дражджавое цеста. Манты па форме ўяўляюць сабой вылеплены з цеста кубачак, які ляжыць на «донцы», у якога вяршыня можа быць закрыта герметычна, каб не выцякаў і ня выпараўся сок — інакш манты страцяць сакавітасць. Па форме манты могуць быць круглымі (і тады герметычна залепленыя), трох-чатырохкутнымі (тады з адтулінамі зверху). Такія манты называюць «гультаяватымі».