Марк Рыгоравіч Крэйн
Марк Рыгоравіч Крэйн (3 красавіка 1907, Кіеў — 17 кастрычніка 1989, Адэса) — украінскі матэматык, аўтар больш за 270 работ (у тым ліку васьмі манаграфій) па розных раздзелах алгебры, аналізу, тэорыі функцый, функцыянальнаму аналізу, тэорыі інтэгральных і дыферэнцыяльных ураўненняў, матэматычнай фізіцы і аналітычнай механіцы. Член-карэспандэнт Акадэміі навук УССР (1939). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украінскай ССР у галіне навукі і тэхнікі (1987). Доктар фізіка-матэматычных навук (1938), прафесар. Ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1952—1954 гадах узначальваў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Крыварожскім гарнарудным інстытуце. З 1954 года працаваў у Адэскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, бо з-за сваёй нацыянальнасці быў звольнены з універсітэта.
Для работ характэрна спалучэнне сучасных ідэй функцыянальнага аналізу і класічных ідэй Чабышова і Маркава, іх сувязь з канкрэтнымі праблемамі механікі. Падрыхтаваў больш за 60 кандыдатаў і дактароў навук. Яшчэ ў даваенныя гады пад кіраўніцтвам Крэйна склалася Адэская матэматычная школа. Пачынаючы з Міжнароднага матэматычнага кангрэса 1966 года ў Маскве разам са сваім вучнем Ізраілем Гохбергам на працягу некалькіх гадоў выступалі на матэматычных канферэнцыях і публікаваліся пад калектыўным псеўданімам Гокра.
У 1970 годзе абраны ганаровым замежным членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Член Харкаўскага, Маскоўскага і Амерыканскага матэматычнага таварыстваў, ганаровы член Санкт-Пецярбургскага матэматычнага таварыства, лаўрэат прэміі імя Крылова.
Сярод вучняў М. Крэйна 20 дактароў навук, каля 50 кандыдатаў навук, акадэмік і тры члены-карэспандэнты.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ http://odessa-memory.info/index.php?id=94
- ↑ Бухтияров В. Ф. Kryvyi Rih Encyclopedia — 2005. — Т. 1. — С. 637. — ISBN 966-96328-1-1
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Адэсе
- Пахаваныя ў Адэсе
- Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі Адэскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі Украіны
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам