Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця
Выгляд
Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (скар. МБРР, англ.: International Bank for Reconstruction and Development) — асноўная крэдытная ўстанова Сусветнага банка. Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця — спецыялізаваная ўстанова ААН, міждзяржаўны інвестыцыйны інстытут, заснаваны адначасова з МВФ у адпаведнасці з рашэннямі Міжнароднай валютна-фінансавай канферэнцыі ў Брэтан-Вудс у 1944 годзе. Пагадненне аб МБРР, якое з’яўляецца адначасова і яго статутам, афіцыйна ўступіла ў сілу ў 1945 годзе, але банк пачаў функцыянаваць з 1946 года. Месцазнаходжанне МБРР — Вашынгтон.
Слоўнікі і энцыклапедыіBAV: ADV11895913 · BIBSYS: 90838274 · BNE: XX117182 · BNF: 13163213m · CiNii: DA00129674 · EGAXA: vtls003780363 · GND: 5339280-2 · ISNI: 0000000121637463 · LCCN: n2006212727 · Microsoft: 1342925604 · NDL: 00265448 · NLG: 102312 · NSK: 000057869 · PTBNP: 146796 · VIAF: 271359876 |