Мікалай Мікалаевіч Касцечка
Мікалай Мікалаевіч Касцечка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 2022 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расія |
Званне | генерал-палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Мікалай Мікалаевіч Касцечка (25 лістапада 1946, в. Дамашыцы, Пінскі раён — 3 ліпеня 2022, г. Масква) — расійскі военачальнік, Герой Расійскай Федэрацыі (2000), генерал-палкоўнік (2002). Кандыдат ваенных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі ваенных навук Расіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1964 годзе скончыў Малатковіцкую сярэднюю школу і быў прызваны на ваенную службу. У 1967 годзе скончыў Чарапавецкую ваенную вучэльню сувязі.
Службу праходзіў у частках асаблівага прызначэння Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. У 1973 годзе скончыў Ваенна-дыпламатычную акадэмію, у 1996 годзе — Вышэйшыя акадэмічныя курсы Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Удзельнічаў у Афганскай вайне, быў кіраўніком шэрагу спецаперацый частак спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі Паўночнага Каўказа. У 1990-х гадах быў начальнікам 14-га ўпраўлення ГРУ і намеснікам начальніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За заслугі перад Айчынай» IV ступені, Мужнасці, «За ваенныя заслугі»[1]. Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна (2006).
Зноскі
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 3 ліпеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Ваенна-дыпламатычнай акадэміі
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Героі Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Мужнасці
- Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі»
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Супрацоўнікі ГРУ
- Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)