Міхаіл Канстанцінавіч Анікушын
Міхаіл Канстанцінавіч Анікушын | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, скульптар |
Дата нараджэння | 19 верасня (2 кастрычніка) 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1997[2] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Канстанцінавіч Анікушын (руск.: Михаи́л Константи́нович Анику́шин; 19 верасня [2 кастрычніка] 1917, Масква — 18 сакавіка 1997, Санкт-Пецярбург — савецкі, расійскі скульптар-манументаліст, педагог, грамадскі дзеяч. Народны мастак СССР (1963). Герой Сацыялістычнай Працы (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Бацька Канстанцін Анікушын, паркетчык, працаваў над паркетамі гасцініцы Масква. У 1931 годзе пачаў займацца ў Маскоўскай студыі лепкі і малявання пад кіраўніцтвам Г. А. Казлова.
У 1935—1936 гадах вучыўся ў падрыхтоўчых класах пры Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў В. С. Багатырова, у 1936—1937 — у Ленінградскай сярэдняй мастацкай школе ў Г. А. Шульца, у 1937—1941 і 1945—1947 — у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна.
З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў у апалчэнне. З лістапада 1941 года ваяваў у шэрагах РСЧА.
У 1948—1951 гадах і з 1958 года да самай смерці выкладаў у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, узначальваў персанальную творчую майстэрню. Прафесар (1960).
Адна з найбольш вядомых работ скульптара — помнік Пушкіну, усталяваны ў 1957 годзе ў Ленінградзе, Ленінскай прэмія (1958).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ленінская прэмія (1958).
- Народны мастак СССР (1963).
- Герой Сацыялістычнай Працы (1977).
- Дзяржаўная прэмія РСФСР імя І. Я. Рэпіна (1986).
Зноскі
- ↑ Аникушин Михаил Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Michail Anikušin // https://european-art.net/person/redirect?i=15&p=person%2F122116
- Асобы
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выкладчыкі Інстытута імя Рэпіна
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Члены КПСС
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя мастакі СССР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Памерлі 18 сакавіка
- Скульптары СССР