Нарын Мюрэй
Нарын Мюрэй | |
---|---|
англ.: Noreen Elizabeth Murray | |
Дата нараджэння | 26 лютага 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 2011[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | малекулярны біёлаг, генетык |
Навуковая сфера | малекулярная генетыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарын Элізабэт, лэдзі Мюрэй (у дзявоцтве Паркер; 26 лютага 1935 – 12 мая 2011) — англійскі малекулярны генетык, якая ўнесла ўклад у развіццё тэхналогіі рэкамбінантнай ДНК (генная інжынерыя), стварыўшы серыю лямбда-вектараў бактэрыяфагаў, у якія можна было ўстаўляць і экспрэсаваць гены дзеля вывучэння іх функцыі. [3] Падчас сваёй кар’еры была прызнана на міжнародным узроўні як піянер і адна з самых выбітных і паважаных малекулярных генетыкаў Вялікабрытаніі. [3] Да выхаду на пенсію ў 2001 годзе яна займала пасаду прафесара малекулярнай генетыкі ў Эдынбургскім універсітэце. Яна была прэзідэнтам Генетычнага таварыства, віцэ-прэзідэнтам Каралеўскага таварыства і сябрам Камітэта па ўшанаванні выбітных прадстаўнікоў навукі і тэхнікі Вялікабрытаніі.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарын Паркер выхоўвалася ў вёсцы Рыд, графства Ланкашыр, потым з пяцігадовага ўзросту ў Болтан-ле-Сандс . Яна навучалася ў Ланкастэрскай жаночай гімназіі, атрымала ступень бакалаўра навук у Каралеўскім каледжы Лондана і абараніла дысертацыю на ступень доктара філасофіі ў Бірмінгемскім універсітэце ў 1959 годзе
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Мюрэй была адданым даследчыкам. Перад тым як стаць выкладчыкам у Эдынбургскім універсітэце ў 1967 годзе, яна працавала ў Стэнфардскім універсітэце, Кембрыджскім універсітэце і ў Радзе медыцынскіх даследаванняў (Вялікабрытанія) Яна ненадоўга пераехала ў Еўрапейскую лабараторыю малекулярнай біялогіі з 1980 па 1982 год, але вярнулася ў Эдынбург, дзе ў 1988 годзе заняла пасаду прафесара малекулярнай генетыкі. У Эдынбургу яна выканала значны аб’ём работ, прысвечаных біялогіі і раскрыццю механізмаў дзеяння эндануклеаз рэстрыкцыі, а таксама унесла ўклад у іх распаўсюджанае ўжывання ў якасці інструментаў генетычнай інжэнерыі. Характэрна, што яна з’яўляецца адзіным аўтарам шмат якіх яе публікацый: часта Нарын была галоўным завадатарам і практычным выканаўцам сваіх работ. У 1968 г. Нарын зацікавілася феноменам здольнасці бактэрыяльных клетак «абмежоўваць» (англ. to restrict, адсюль назва ферентаў рэстрыкцыі) чужародную ДНК і вырашыла вывучыць гэтую з’яву ў кішковай палачцы з выкарыстаннем бактэрыяфага лямбда і яе ведаў аб генетыцы бактэрыяфагаў.
Яна была замужам за сэрам Кэнэтам Мюрэем, таксама вядомым біяхімікам, з якім яна дапамагла распрацаваць вакцыну супраць гепатыту B, першую генна-інжынерную вакцыну, якую дазволілі для выкарыстання чалавекам. Яна, Кен і яе калега Біл Брамар былі ў авангадзе развіцця геннай інжынерыі ў Вялікабрытаніі, што дазволіла гэтай краіне выйсці наперад у рэвалюцыйных даследаваннях ДНК. Нарын і Кен былі аднымі з першых, хто зразумеў, што здольнасць разразаць ДНК з дапамогай эндануклеаз рэстрыкцыі дазваляе злучаць розныя малекулы ДНК для атрымання рэкамбінантных малекул і кланаваць паслядоўнасці ДНК. Іх работы значна паўалывалі на ўсе вобласці сучаснай біялогіі і біятэхналогіі. [3] У сумеснай працы Кена і Нарын, ўклад Нарын можна вызначыць дакладныя ролі; яна — генетык, ён — біяхімік.
Яе некралог апісвае ўплыў, які яна аказала на сваіх калег-жанчын сярод навукоўцаў. «Яе дасягненні адбыліся ў той час, калі жанчынам не заўсёды было лёгка зрабіць навуковую кар’еру, і тое, што яна дасягнула вяршыні сваёй прафесіі, нягледзячы на тое, што час ад часу змагалася з несвядомай прадузятасцю навуковага асяроддзя, з’яўляецца паказчыкам яе здольнасцей і рашучасці. Магчыма, праз гэта Нарын была асабліва ўважлівая да кар’еры сваіх калегаў і цешылася іх поспехамі». «Яна была выключным настаўнікам для тых, хто працаваў з ёй ці побач з ёй». [3]
У 1983 г. пара стварыла Эдынбургскі фонд Дарвіна. Гэтаму фонду яны ахвяравалі ганарары, атрыманыя ад вакцыны супраць гепатыту B. Дабрачынная арганізацыя падтрымлівае адукацыю і даследаванні ў галіне прыродазнаўства. Гэты фонд выдзеліў сродкі на будаўніцтва бібліятэкі імя Дарвіна пры Эдынбургскім універсітэце, унёсак на будаўніцтва будынка Майкла Суонна і выдзеліў шматлікія стыпендыі для падтрымкі аспірантаў і студэнтаў з-за мяжы для навучання ў Эдынбургу. Асобна трэба адзначыць, што Эдынбургскі фонд Дарвіна на працягу шмат год падтрымлівае асобнай стыпендыяй беларускіх студэнтаў для навучання ва ўніверсітэце Эдынбурга. [4] У 2009 годзе Нарын далучылася да кансультатыўнай групы эдынбургскай біянавуковай фірмы BigDNA, якая распрацоўвае вакцыны на аснове лямбда-фага, які нясе вакцыны на аснове ДНК.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе ёй паставілі дыягназ — хвароба рухальных нейронаў . У 2011 годзе, нягледзячы на немагчымасць размаўляць, яна працягвала працаваць і весці перапіску [3] Нарын памерла ў хоспісе Марыі Кюры ў Эдынбургу 12 мая 2011 года ва ўзросце 76 гадоў.
Узнагароды і пашаны
[правіць | правіць зыходнік]Яе шматлікі ўклад у навуку быў адзначаны прыняяцем яе ў шэраг сяброў Каралеўскіх таварыстваў Эдынбурга і Лондана. Лэдзі Мюрэй была абраная ў Каралеўскае таварыства ў 1982 годзе і ў Эдынбургскае каралеўскае таварыства ў 1989 годзе Яна атрымала ганаровыя ступені Універсітэта Уорыка, Інстытута навукі і тэхналогій Манчэстэрскага ўніверсітэта, Бірмінгемскага ўніверсітэта і Ланкастэрскага ўніверсітэта. Яна таксама атрымала пашану лектара імя Фрэда Грыфіта ад Таварыства агульнай мікрабіялогіі, а ў 1989 годзе за працу з лямбда-фагам — медаль імя Габара Каралеўскага таварыства.
Яна была зроблена Камандорам Ордэна Брытанскай Імперыі ў спісе навагодніх узнагарод за 2002 год .
У яе гонар названа Бібліятэка Нарын і Кэнэта Мюрэяў у комплексе Кінгз-Білдынгс Эдынбургскага ўніверсітэта
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://announcements.thetimes.co.uk/obituaries/timesonline-uk/obituary.aspx?n=noreen-murray&pid=151131737
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Murray_Noreen
- ↑ а б в г д "Professor Noreen Murray: Scientist whose work paved the way for genetic engineering". The Independent. 1 June 2011. Праверана 17 February 2015.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)Finnegan, david (1 June 2011). - ↑ https://darwintrust.bio.ed.ac.uk/undergraduatescholarships
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Ланкашыры
- Памерлі 12 мая
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Эдынбургу
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Бірмінгемскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта