Новакубанск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Новакубанск (руск.: Новокубанск) — горад (з 1966 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новакубанскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 34,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1867 годзе.
Горад размешчаны ў Перадкаўказзі, на левым беразе ракі Кубань, за 187 км на ўсход ад Краснадара, за 12 км ад Армавіра, недалёка ад мяжы са Стаўрапольскім краем.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.