Павел Міхайлавіч Верхаловіч
Павел Міхайлавіч Верхаловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 снежня 1900 (10 студзеня 1901) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 1952 (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Павел Міхайлавіч Верхаловіч (28 снежня 1900, Шаркаўшчына — 28 кастрычніка 1952) — савецкі военачальнік. Генерал-лейтэнант (1945).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У Чырвонай Арміі з 1919 года. У 1934 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, а ў 1948 годзе — акадэмію Генштаба. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. у якасці начальніка штаба стралковай дывізіі. Быў узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Данскім, Сцяпным, Варонежскім і 2-м Украінскім франтах у якасці начальніка штаба 49-й, 24-й і 57-й армій. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў акадэміі Генштаба.
Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, вызвалення Балгарыі, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі. Узнагароджаны 10 ордэнамі СССР, у тым ліку ордэнам Суворава, Кутузава, Б. Хмяльніцкага, 7 медалямі і 2 балгарскімі ордэнамі.
Памёр 28 кастрычніка 1952 года, пахаваны ў Маскве.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Долготович, Б. Д. Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : БелЭн, 2005. — С. 123.
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Шаркаўшчыне
- Памерлі 28 кастрычніка
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе