Правы ЛГБТ у Казахстане
Правы гомасексуальных, бісексуальных і трансгендарных людзей (ЛГБТ) у Казахстане парушаюцца ў сувязі з іх сексуальнай арыентацыяй ці гендарнай ідэнтычнасцю. І мужчынскія і жаночыя аднаполыя сексуальныя сувязі з'яўляюцца законнымі ў Казахстане, але аднаполыя пары і сем'і не маюць правоў на такую ж праўную абарону як разнаполыя шлюбныя пары[1].
Заканадаўства ў дачыненні ЛГБТ
[правіць | правіць зыходнік]Да 1997 года артыкул 104 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Казахстан выкарыстоўваўся для крымінальнага пераследу за «педэрастыю». Гэты артыкул быў успадкаваны ад артыкула 121 КК РСФСР, паводле якога пераследавалі мужчын за анальны секс[2]. Такім чынам, гомасексуальнасць легальная ў Казахстане з 1998 года[1].
З 2009 года ў Казахстане афіцыйна дазволены аперацыі па карэкцыі пола[3].
З 26 снежня 2011 года ў Казахстане, паводле новага кодэкса «Пра шлюб і сям'ю», заканадаўча забаронена заключэнне шлюбу паміж асобамі аднаго пола[4].
У лютым 2015 года Верхняя палата (Сенат) парламента Казахстана ўхваліла законапраект пра абарону дзяцей ад інфармацыі, што прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю. Да такой інфармацыі, сярод іншага, законапраект адносіць інфармацыю, «якая прапагандуе нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю»[5].
Умовы жыцця
[правіць | правіць зыходнік]Негатыўнае стаўленне да ЛГБТ-людзей выяўляецца ў выглядзе сацыяльнай ізаляцыі, здзекаванняў і гвалту; усё гэта часта прыводзіць да нанясення фізічнай, псіхалагічнай і эмацыйнай шкоды ЛГБТ-людзям. Для таго, каб пазбегнуць негатыўных да сябе адносіны, многія ЛГБТ-людзі змушаны хаваць сваю сексуальную арыентацыю ці гендарную ідэнтычнасць амаль ад усіх людзей у сваім жыцці. Большасць з іх лічаць патрэбным хаваць сваю сексуальную арыентацыю ці гендарную ідэнтычнасць ад калег па працы, каб захаваць сваё працоўнае месца і ўнікнуць варожасці з боку начальства і калег[6].
Міжнацыянальныя даследаванні Чыкагскага ўніверсітэта, праведзеныя ў 2011 годзе, паказалі, што тэндэнцыя да талерантнага дачынення да ЛГБТ-людзей замарудзілася і пагоршылася ў Расіі і іншых былых рэспубліках СССР, што ідзе насуперак з сусветнымі тэндэнцыямі[7].
Пра рэакцыю казахстанскага грамадства кажуць лічбы са справаздачы: 81,2 % апытаных рэспандэнтаў паказалі, што грамадства ў цэлым ставіцца да ЛГБТ з асуджэннем і непавагай. Амаль кожны чацвёрты гей (ці лесбіянка) падпадаў пад фізічны і псіхалагічны гвалт з-за сваёй сексуальнай арыентацыі[8].
Зноскі
- ↑ а б National Laws Legislation of Interpol — member states on sexual offences against children — Kazakhstan Архівавана 12 мая 2020.
- ↑ KAZAKHSTAN Архівавана 31 студзеня 2011.
- ↑ В Казахстане разрешена смена пола Архівавана 8 красавіка 2015.
- ↑ В новом Кодексе РК «О браке и семье» запрещены однополые браки Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ В Казахстане верхняя палата парламента одобрила запрет на пропаганду гомосексуализма среди детей . ИА REGNUM (19 лютага 2015). Праверана 3 красавіка 2015.
- ↑ Unacknowledged and Unprotected: Lesbian, Gay, Bisexual and Transgender People in Kazakhstan by Soros Foundation Архівавана 26 сакавіка 2012.
- ↑ Cross-national Differences in Attitudes towards Homosexuality by NORC/University of Chicago Архівавана 26 чэрвеня 2011.
- ↑ Жизнь людей нетрадиционной сексуальной ориентации в Казахстане
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Невидимые и незащищенные: лесбиянки, геи, бисексуалы и трансгендеры в Казахстане Архівавана 22 снежня 2015.
- ЛГБТ В КАЗАХСТАНСКИХ СМИ(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://news.nur.kz/306219.html Архівавана 22 чэрвеня 2014.
- Жизнь в голубом цвете. Легко ли быть геем в Казахстане
- http://www.gay.kz/v_strane_terpimosti.html(недаступная спасылка)
- http://www.caravan.kz/article/29263
- В Казахстане создадут соцсеть для геев Архівавана 26 жніўня 2014.
- Казахские геи рассказали о своих проблемах на чешском телевидении
- О правах геев впервые заговорили в Астане