Рабі
Рабі | |
---|---|
фідж. Rabi | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 66,3 км² |
Насельніцтва | 5 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 75,41 чал./км² |
Размяшчэнне | |
16°30′ пд. ш. 179°58′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рабі (фідж.: Rabi) — востраў у Ціхім акіяне. Належыць да дзяржавы Фіджы. Агульная плошча сушы — 66,3 км². Насельніцтва — каля 5 000 чал.
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — 463 м над узроўнем мора.
У мінулым ён быў населены фіджыйцамі, але ў XIX ст. куплены брытанскімі прадпрымальнікамі для арганізацыі плантацый какосавай пальмы. У 1879 г. Рабі стаў першым у Фіджы месцам, дзе пачала выкарыстоўвацца праца наёмных рабочых з Індыі.
У пачатку II сусветнай вайны востраў быў набыты брытанскімі ўладамі для перасялення карэнных жыхароў мікранезійскага вострава Банаба. Аднак з-за акупацыі Банаба японцамі перасяленне адбылося толькі ў 1947 г.
Фармальна Рабі ўваходзіць у склад адной з правінцый Фіджы. У рэчаіснасці востраў кантралюе аўтаномная рада кіраўнікоў і старэйшын Рабі, якая, у сваю чаргу, прэтэндуе на вяртанне Банаба яго карэнным насельнікам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Developments on Rabi Island Aug 2009
- Banaban Settlement Архівавана 4 сакавіка 2017.