Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Румынскі фронт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Румынскі фронт
Гады існавання 3 (16) снежня 1916 года — студзень—люты 1918 года
Краіна Сцяг Расіі Расія
Уваходзіць у Руская імператарская армія
Тып Фронт
Дыслакацыя Расійская імперыя
Удзел у Першая сусветная вайна 19141918
Камандзіры
Вядомыя камандзіры гл.Галоўнакамандуючыя
Вучэнні румынскай арміі.

Румынскі фронтагульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае фарміраванне (аб'яднанне, фронт) Рускай арміі на паўдневым крыле руска-германскага фронту ў Першай сусветнай вайне. Утвораны 3 (16) снежня 1916 года ў сувязі з разгромам румынскай арміі войскамі германскай кааліцыі, якія адбыліся восенню 1916 года.

Скарочанае найменне — РФ[1].

Стварэнне фронту

[правіць | правіць зыходнік]

Уступленне Румыніі ў вайну 14 (27 жніўня) 1916 года не палепшыла сітуацыю для Антанты. Страціўшы ў баявых дзеяннях 1916 года амаль усю сваю тэрыторыю і каля 250 тысяч чалавек забітымі, параненымі і палоннымі, Румынія практычна выбыла з вайны. Рускія войскі, якія прыйшлі на дапамогу румынскай арміі, спынілі ў снежні 1916 — студзені 1917 года аўстра-германскія войскі на рацэ Сірэт. Быў створаны Румынскі фронт Рускай арміі, у які ўвайшлі кіраванне, Дунайская армія, 6-я армія з Петраграда, 4-я армія са складу Заходняга фронту і 9-я армія са складу Паўночна-Заходняга фронту, а таксама рэшткі румынскіх войскаў.

Пасля летняй кампаніі 1916 года ў пазіцыйных ваенных дзеяннях на Заходнім тэатры вайны Расіі наступіла зімовая перадышка, «адпачыць» не атрымалася толькі Румынскаму фронту, дзе працягваліся баявыя дзеянні. Так, агульныя страты РІА, з 31 снежня па 6 студзеня 1917 года, склалі 2 723 забітых, 7 656 параненых, 373 кантужаных і 453 зніклых без вестак. У тым ліку 2 245 забітых (82,5 %) – на Румынскім фронце[2]. У студзені ў склад фронту падыходзіла па 4 воінскія эшалоны з падмацаваннямі ў суткі, замест трох у снежні 16-га. Некамплект асабістага людскога складу ў першай дэкадзе студзеня 17-га меўся толькі на Румынскім фронце, таму камандаванне фронту адпраўляла заяўкі на папаўненне, так да 1 красавіка 1917 года Румынскі фронт прасіў паставіць 380 маршавых рот[2] у яго склад.

Склад фронту (перыяд)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Кіраванне (штаб)
    • Фарміравання кіравання і непасрэднага падпарадкавання.
  • 4-я армія (снежань 1916 — пачатак 1918 г.)
  • 6-я армія (снежань 1916 — пачатак 1918 г.)
  • 8-я армія (верасень 1917 г. — пачатак 1918 г.)
  • 9-я армія (снежань 1916 — пачатак 1918 г.)
  • 1-я румынская армія (пад камандаваннем генерала Крысцеску)
  • 2-я румынская армія (генерал Авярэску).

Працягласць Першай лініі (перадавой лініі, лініі фронту) — 600 кіламетраў[3]. Да канца 1916 года на Румынскім фронце размяшчалася 1/4 частка дзеючых Узброеных сіл Расіі (35 пяхотных і 13 кавалерыйскіх дывізій)[3].

Кароль Румыніі Фердынанд I.

Камандаванне фронтам

[правіць | правіць зыходнік]

Намінальна галоўнакамандуючым быў кароль Румыніі Фердынанд I. Фактычна абавязкі камандуючага фронтам выконвалі яго намеснікі — генерал ад кавалерыі В. В. Сахараў (12.12.1916—01.04.1917) і генерал-ад'ютант, генерал ад інфантэрыі Д. Г. Шчэрбачоў (11.04.1917—25.03.1918).

Румынскі фронт у 1917 годзе

[правіць | правіць зыходнік]

Актыўныя баявыя дзеянні на Румынскім фронце былі адноўленыя ў ліпені 1917 года пасля праваленага чэрвеньскага наступлення. У бітве ў Мэрэшці (пачалася 22 ліпеня) румынскай арміі пад камандаваннем генерала А. Авярэску ўдалося вызваліць каля 500 кв. км тэрыторыі[крыніца не паказаны 41 дзень]. У адказ, наступленне аўстра-германскіх войскаў пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Макензена ўдалося спыніць у бітве пры Мэрэшэшці. Рускія часткі ў гэтых баявых дзеяннях былі даволі пасіўныя з-за ўзмацняючагася раскладання рускай арміі. Да 8 верасня фронт канчаткова стабілізаваўся, і гэта былі апошнія актыўныя баявыя дзеянні на Усходнім фронце ў 1917 годзе.

Пасля Кастрычніцкага ўзброенага паўстання Саўнаркам ў Петраградзе не прызнаў караля Фердынанда законнай уладай. Таму яго расійскі намеснік генерал Д. Г. Шчэрбачоў (які фактычна выконваў абавязкі галоўнакамандуючага) мог свабодна дазволіць ствараць беларускія вайсковыя часці з мэтай наступнай адпраўкі іх на радзіму. Генерал быў упэўненны, што бальшавікоў яны не падтрымаюць. У першыя паслякастрычніцкія дні былі ўтвораны эсэра-меньшавісцкія франтавы і армейскія ваенна-рэвалюцыйныя камітэты[4]. 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 года франтавы камітэт прыняў рашэнне аб непрызнанні савецкай улады. Камандаванне фронтам адмовілася падпарадкоўвацца новаму Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму бальшавіку М. В. Крыленка.

Бальшавіцкі ўплыў на салдацкія масы фронту быў невялікім, тым больш што і ў тыле гэтага фронту адсутнічалі буйныя бальшавіцкія арганізацыі, якія маглі б стаць крыніцамі такога ўплыву. Інфармацыя аб палітычных падзеях, якая паступала з Петраграда і Масквы, старанна фільтравалася камандаваннем і эсэра-меньшавісцкімі салдацкімі камітэтамі. Вялікую «трэцюю сілу» на Румынскім фронце ўяўляла Цэнтральная Рада. Эсэрамі, меншавікамі і прадстаўнікамі мясцовых нацыянальных партый вялася масіраваная і небеспаспяховая контрбальшавісцкая прапаганда, што дазволіла перахапіць палітычную ініцыятыву ў бальшавікоў. .

Мясцовыя бальшавікі па прыкладу Паўночнага і Заходняга франтоў пачалі ствараць свае рэўкомы і прызначаць явачным парадкам у часці і злучэнні савецкіх камісараў. Прадпрымаліся бальшавікамі і спробы перавыбрання салдацкіх камітэтаў, аднак было ўжо позна. Да таго ж камандаванне фронту мела моцную падтрымку ў асобе ўзброеных фарміраванняў Цэнтральнай рады, а салдацкія масы, як і на іншых франтах, усяляк ухіляліся ад аказання ваеннай дапамогі як бальшавікам, так і іх палітычным праціўнікам.[4].

Румынскі фронт фактычна спыніў свае існаванне ў сярэдзіне снежня 1917 года. Тады ж румынскія войскі са згоды генерала Шчэрбачова ўварваліся ў Бесарабію — пад падставай аховы рускіх і румынскіх межаў і падтрымання парадку і спакою ў сваім тыле.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

На Румынскім фронце служылі:

Зноскі

  • Г. И. Котовский, Документы и материалы / Сборник составили и подготовили к печати Л. М. Чижова, X. И. Муратов, М. П. Белый и Н. А. Краснова. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1956. — 624 с. — Тираж 10 000 экз..
  • А. И. Спиридович, Великая Война и Февральская Революция 1914 — 1917 годов., Нью-Йорк, 1960-62 года.
  • Большевики Молдавии и Румынского фронта в борьбе за власть советов (март 1917 г. — январь 1918 г.). Документы и материалы. — Кишинёв: Картя Молдовеняска, 1967. — 450 с. — Тираж 4 000 экз..
  • Борьба трудящихся Молдавии против интервентов и внутренней контрреволюции в 1917-1920 гг. Сборник документов и материалов. (Лупта оаменилор мунчий дин Молдова ымпотрива интервенциоништилор ши контрареволуцией интерне ын аний 1917-1920. Кулежере де документе ши материале) — Кишинёв: Картя Молдовеняскэ, 1967. — 684 с. — Тираж 1500 экз..
  • Борьба за власть Советов в Молдавии (март 1917 г. март 1918 г.) Сборник документов и материалов. Кишинев, 1957.
  • Октябрьская революция и армия. 25 октября 1917 г. — март 1918 г. Сборник документов. — М.: Наука, 1973. — 456 с. // Под редакцией доктора исторических наук Л. С. Гапоненко. Составители: Е. П. Воронин (ответственный составитель), Л. М. Гаврилов (кандидат исторических наук), Т. Ф. Кузьмина, В. В. Кутузов, Л. Я. Сает. — Тираж 3 500 экз..
  • Дещинский, Леонтий Евгеньевич — 07.00.01 (диссертация), Деятельность большевистской партии по завоеванию солдатских и матросских масс в условиях подготовки и проведения Великой Октябрьской социалистической революции (март 1917 - февраль 1918 гг.) (На материалах Юго-Западного, Румынского фронтов и Черноморского флота) — Львов, 1984 год.
  • А. А. Керсновский, История русской армии. М., 1994 год.
  • Мировые войны XX века. В 4 книгах. Книга 2. Первая мировая война. Документы и материалы. М., 2002.
  • Базанов, Сергей Николаевич — 07.00.02 (автореферат), Борьба за власть в российской армии на фронтах Первой мировой войны : Октябрь 1917 г. — февраль 1918 г., 2004 год.
  • Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — (Перелом истории). — 4300 экз. ISBN 978-5-699-36036-9.
  • Российский государственный военно-исторический архив (РГВИА) Ф. 2085 Штаб помощника главнокомандующего армиями Румынского фронта.
  • Бессарабия и Румынский фронт зимой 1916/1917 г.: деятельность организации гофмейстера С. Н. Гербеля, Международный исторический журнал «Русин». 2014 год. № 3 (37).