Рэдут
Выгляд
Рэду́т (фр.: redoute «сховішча, апорны пункт») — замкнутае палявое фартыфікацыйнае ўмацаванне простакутнай ці шматкутнай формы, прыстасаванае да кругавой абароны.
Рэдут звычайна складаўся з валоў — франтавога (напольнага) і бакавых фасаў і горжы, а таксама гласісу, стралковага рову (акопу), брустверу, вонкавага рову і прыкрытага ўваходу. Гарнізон рэдута складаўся з 1—2 рот, часам узмоцненых артылерыяй.
Рэдуты шырока ўжываліся ў XVII — пачатку XX ст., напрыклад, у час Барадзінскай бітвы (1812), абароны Варшавы (1831).
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Рэдут
-
Бруствер і перадавы роў (з драцяной сеткай)
-
Дэваншырскі рэдут (Бермудскія астравы), 1614
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.630.}}
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).