Сагадахок (акруга)
Акруга Сагадахок | |
---|---|
англ.: Sagadahoc County | |
Краіна | ЗША |
Статус | Акруга |
Уваходзіць у | Мэн |
Адміністрацыйны цэнтр | Бат |
Дата ўтварэння | 14 лютага 1854 |
Насельніцтва (2020) | 36 699 |
Плошча | 958 км² |
Індэкс FIPS | 23023 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акруга Сагадахок (англ.: Sagadahoc County, /ˈsæɡədəˌhɒk/) — акруга на паўднёвым захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва — 36 699 чалавек (2020). Адміністрацыйны цэнтр — горад Бат.
Акруга Сагадахок была створана ў 1854 годзе, першапачаткова яна ўваходзіла ў склад акругі Ёрк, а потым у акругу Лінкальн. Назва паходзіць ад ракі Сагадахок, ранняй назвы ракі Кенэбек. З мовы абенакі яно перакладаецца як «вусце вялікай ракі».
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча акругі складае 958 км², з іх 657 км² (68 %) — суша, а 301 км² (30 %) — вада. Ён мае самую маленькую плошчу сярод усіх акруг штата і складаецца з прыбярэжнай вобласці, абмежаванай на паўднёвым захадзе рэкамі Андраскогін і Нью-Медоўз, на поўдні — Атлантычным акіянам, на паўднёвым усходзе — ракой Бэк-Рывер і залівам Шыпскот, і на паўночны ўсходзе — ракой Кенэбек[1].
Суседнія акругі
[правіць | правіць зыходнік]- Кенэбек — поўнач
- Лінкальн — усход
- Камберленд — захад
- Андраскогін — паўночны захад
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Перапіс насельніцтва | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1860 | 21 790 | ||
1870 | 18 803 | -13.7% | |
1880 | 19 272 | 2.5% | |
1890 | 19 452 | 0.9% | |
1900 | 20 330 | 4.5% | |
1910 | 18 574 | -8.6% | |
1920 | 23 021 | 23.9% | |
1930 | 16 927 | -26.5% | |
1940 | 19 123 | 13% | |
1950 | 20 911 | 9.3% | |
1960 | 22 793 | 9% | |
1970 | 23 452 | 2.9% | |
1980 | 28 795 | 22.8% | |
1990 | 33 535 | 16.5% | |
2000 | 35 214 | 5% | |
2010 | 35 293 | 0.2% | |
2020 | 36 699 | 4% |
|
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Сагадахок жылі 36 699 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 46,8 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 18,8 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 58,7 % — ад 18 да 65 гадоў і 22,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 92,8 %, афраамерыканцы — 0,8 %, карэнныя амерыканцы — 0,3 % і азіяты — 0,7 %. 1,8 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[7].
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 85 924 $, на хатнюю гаспадарку — у 73 343 $. 11,2 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 38,2 % маюць вышэйшую адукацыю. 63,4 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 3,4 % — самазанятыя работнікі, 8,2 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 13,7 % — дзяржаўныя служачыя, 11,3 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы[7].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Гавань у Робінхудзе — раёне недалёка ад горада Араўсік
-
Цэнтр горада Бат
-
Рака Кенэбек
Зноскі
- ↑ Sagadahoc County, Maine, United States . Britannica. Праверана 23 снежня 2022.
- ↑ United States Census 2010
- ↑ United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
- ↑ а б в г Бюро перапісу насельніцтва ЗША http://www.census.gov/popest/data/counties/totals/2013/files/CO-EST2013-Alldata.csv
- ↑ Population Estimates Program
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ а б Sagadahoc County, Maine . Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 23 снежня 2022.