Сальваторэ Квазімада
Сальваторэ Квазімада | |
---|---|
італ.: Salvatore Quasimodo | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1968[5][1][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Bice Donetti[d] і Maria Cumani Quasimodo[d] |
Дзеці | Alessandro Quasimodo[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, мовазнавец, пісьменнік, перакладчык, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, журналіст, літаратурны крытык, крытык |
Кірунак | hermeticism[d] |
Мова твораў | італьянская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Taormina prize[d] (1953) |
salvatorequasimodo.it (італ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сальваторэ Квазімада[7] (італ.: Salvatore Quasimodo; 20 жніўня 1901— 14 чэрвеня 1968) — італьянскі пісьменнік, паэт, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1959) «За лірычную паэзію, якая з класічнай жвавасцю выказвае трагічны досвед нашага часу».
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Рымскім політэхнічным інстытуце. 3 1941 прафесар Міланскай кансерваторыі імя Дж. Вердзі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1930-я г. далучыўся да герметызму з яго матывамі тугі і адзіноты (зборнікі «Вада і зямля», 1930; «Патанулы габой», 1932; «Эрата і Апаліён», 1936; «Вершы», 1938). У перыяд антыфашысцкага Супраціўлення звярнуўся да сацыяльнай рэчаіснасці (зборнікі «I надышоў вечар», 1942; «Дзень за днём», 1947). У пасляваеннай творчасці пераважаюць грамадзянскія і патрыятычныя тэмы, вера ў народ (зборнікі «Жыццё не сон», 1949; «Фальшывая і сапраўдная зеляніна», 1954; «Непараўнальная зямля», 1958; «Даваць і мець», 1966). Аўтар зборнікаў публіцыстыкі, эсэ, перакладаў з грэчаскай мовы Сафокла, Эсхіла, Авідзія.
На беларускую мову асобныя творы Сальваторэ Квазімада пераклалі Янка Сіпакоў[8], Язэп Семяжон, Лявон Баршчэўскі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Acque e terre (1930)
- Oboe sommerso (1932)
- Erato e Apòllìon (1938)
- Poesie (1938)
- Ed è subito sera (1942)
- Con il piede straniero sopra il cuore (1946)
- Giorno dopo giorno (1947)
- La vita non è sogno (1949)
- Il falso e vero verde (1954)
- La terra impareggiabile (1958)
- Il poeta e il politico e altri saggi (1960)
- Dare e avere (1966)
Пераклад на беларускую мову
[правіць | правіць зыходнік]Выбраная лірыка. Пераклад з іт. Лявона Баршчэўскага. Мн.: Зміцер Колас, 2022 («Паэты планеты»).
Зноскі
- ↑ а б Salvatore Quasimodo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Salvatore Quasimodo // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б Princiotta C. QUASIMODO, Salvatore // Dizionario Biografico degli Italiani — 2016. — Vol. 85. Праверана 18 кастрычніка 2021.
- ↑ Квазимодо Сальваторе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Квазимодо Сальваторе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Поўнае напісанне імя і прозвішча Сальваторэ Квазімада ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.206.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Логіш С. Квазімада // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
BAV: ADV10126869 · BIBSYS: 90079112 · BNE: XX1724625 · BNF: 120272123 · CiNii: DA01982690 · CONOR: 25134947 · GND: 118793802 · GTAA: 144094 · ICCU: CFIV006167 · ISNI: 0000000110275778 · LCCN: n79060266 · LNB: 000145716 · NDL: 00473413 · NLC: 000161566 · NKC: jn20000604537 · NLA: 35437216 · NLG: 81080 · NLP: a0000002040747 · NSK: 000009341 · NTA: 068659911 · NUKAT: n97059627 · PTBNP: 47136 · LIBRIS: 218153 · SUDOC: 02742068X · VIAF: 59097336 |