Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Саркафаг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саркафаг фараона Мернептаха

Саркафа́г (стар.-грэч.: σαρκοφάγος, sarkophágos — літаральна пажыральнік мяса[1]) — архітэктурна і па-мастацку аформленая труна з дрэва, каменю, металу і інш. Вядомы ў Старажытным Егіпце, Грэцыі і Рыме[2].

Пліній Старэйшы тлумачыць, што гэтая назва — літаральна, «пажыральнік мяса» (стар.-грэч.: σαρκοφάγος) — спачатку ўжывалася для абазначэння магільняў з траадскага вапняку, нібыта здольнага хутка ўбіраць у сябе чалавечыя парэшткі.

У Кіеўскай Русі паявіўся з прыняццем хрысціянства. Самы старажытны саркафаг на Беларусі знойдзены ў Тураве (12 ст.). Вядомы саркафагі князёў Радзівілаў (17—пач. 20 ст.) у Нясвіжскім фарным касцёле, Сапегаў у Гальшанскім кляштары францысканцаў[2].

Знакамітыя саркафагі старажытнасці

[правіць | правіць зыходнік]
Выява Назва Пахаваны твар Месцазнаходжанне Матэрыял Час стварэння
Саркафаг цара Ахірама Цар Бібла Ахірам Нацыянальны музей Бейрута Базальт Каля X ст. да н.э.
Саркафаг мужа і жонкі Мужы-этрускі Нацыянальны музей этрускага мастацтва Тэракота Кон. VI ст. да н.э.
Сідонскі саркафаг Цар Абдаланім (?) Археалагічны музей Стамбула Пентэліконскі мармур Каля 325 г. да н.э.
Саркафаг Сцыпіёна Барбата Луцый Карнелій Сцыпіён Барбат Музеі Ватыкана Мармур Каля 150 г. да н.э.
Саркафаг Карла Вялікага Карл Вялікі Ахенскі сабор Мармур III ст. н.э.
Саркафаг Людавізі Старажытнарымскі военачальнік Нацыянальны музей Рыма Мармур III ст. н.э.
Саркафаг Алены Роўнаапостальная Алена Музей Пія-Клімента Парфір Каля 330 г.
Саркафаг Канстанціны Канстанціна, дачка Канстанціна Вялікага Маўзалей Канстанцыі, перанесены ў Музей Пія-Клімента Парфір Каля 354 г.
Саркафаг Юнія Баса Прэфект Рыма Юній Бас Музей сабора Святога Пятра Мармур Каля 359 г.
Саркафаг Стыліхона Па паданні, Стыліхон Амврасіянская базіліка Мармур Канец IV у.
  1. Саркафаг // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
  2. а б Саркафаг // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.