Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Снаўбордынг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Снаўбордар у скачку

Снаўбо́рдынг[1], або снаўбо́рд[1] (англ.: snowboarding, ням.: Snowboard) — алімпійскі від спорту, які заключаецца ў спуску з заснежаных схілаў і гор на адмысловым снарадзе — снаўбордзе. Першапачаткова зімовы від спорту, хаця асобныя экстрымалы асвоілі яго нават летам, катаючыся на снаўбордзе на пясчаных схілах (сэндбордынг).

Паколькі, часцяком, катанне на снаўбордзе праходзіць на непадрыхтаваных схілах і на вялікіх хуткасцях, для абароны ад траўмаў выкарыстоўваецца разнастайнае экіпіраванне — шлемы, абарона суставаў, рук, ног, спіны.

У 1998 года на зімовай Алімпіядзе ў Нагана снаўбордынг быў упершыню ўключаны ў алімпійскую праграму.

  1. а б Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. — Мінск : Беларусь, 2023. — 174, [1] с. ; 25 см. — 1500 экз. — ISBN 978-985-01-1695-6
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль