Субрахманьян Чандрасекар
Субрахманьян Чандрасекар (Subrahmanyan Chandrasekhar; 19 кастрычніка 1910, г. Лахор, Індыя, цяпер у Пакістане — 21 жніўня 1995) — амерыканскі астрафізік-тэарэтык. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства (1933), Лонданскага каралеўскага таварыства (1944), Нацыянальнай АН ЗША (1955).
Скончыў Мадраскі ўніверсітэт (1930) і Кембрыджскі ўніверсітэт (1933). 3 1936 у ЗША. 3 1937 ў Чыкагскім універсітэце (у 1937—64 у Ёркскай абсерваторыі).
Навуковыя працы па ўнутранай будове і дынаміцы зорак, радыяцыйным пераносе, гідрадынамічнай і гідрамагнітнай устойлівасці, агульнай тэорыі адноснасці. Даказаў існаванне гранічнай масы для белых карлікаў (1931), пасля перавышэння якой пачынаецца гравітацыйны калапс. Распрацаваў тэорыю зорак з ізатэрмічным ядром (тэорыя Чандрасекара — Шонберга, 1942). Даследаваў мвханізмы пераносу і рассеяння выпрамянення ў планетных атмасферах (тэорыя Козырава — Чандрасекара, 1934; эфект Собалева — Чандрасекара, 1946).
Нобелеўская прэмія па фізіцы 1983 (з У. А. Фаўлерам). Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1966). Яго імем названы малая планета і касмічная рэнтгенаўская абсерваторыя «Чандра», запушчаная НАСА у 1999.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Subrahmanyan Chandrasekhar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑ Parameswaran U. C.V. Raman : A Biography — Penguin India, 2011.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б https://doi.org/10.1098/rsbm.1996.0006 — С. 83.
- ↑ а б в г д https://doi.org/10.1098/rsbm.1996.0006 — С. 82.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://twas.org/directory/chandrasekhar-subrahmanyan
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцюковіч М. Чандрасекар // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003. С. 215.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]BIBSYS: 90207583 · BNC: a10065015 · BNE: XX5478005 · BNF: 121195560 · CiNii: DA00684391 · CONOR: 28861795 · GND: 119007665 · ICCU: RAVV050473 · ISNI: 000000010854895X · LCCN: n81068791 · LNB: 000183188 · NDL: 00435692 · NKC: jn19990003798 · NLA: 36201882 · NLG: 308103 · NLP: a0000001938236 · NSK: 000101361 · NTA: 073979147 · NUKAT: n98000581 · LIBRIS: 181376 · SUDOC: 029605148 · VIAF: 7422653 |