Сутыкненні ў Фора-Баранзе (2023)
Сутыкненні ў Фора-Баранзе | |||
---|---|---|---|
Дата | з 10 па 14 красавіка 2023 | ||
Месца | г. Фора-Баранга , Дарфур, Судан | ||
Вынік | сутыкненні прыпынены з-за пачатку ўзброенай барацьбы паміж Бурханам і Дагала | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Сутыкненні ў Фора-Баранзе — эпізод міжэтнічнага канфлікту паміж арабамі і масалітамі ў суданскім Дарфуры.
Перадмова[правіць | правіць зыходнік]
На працягу ўсёй Дарфурскай вайны многія бежанцы з цэнтральнага і заходняга Дарфура знайшлі прытулак у прыгранічным горадзе Фора-Баранга , ля мяжы з Чадам. Новы прыток уцекачоў у 2021 годзе абвастрыў міжэтнічную абстаноўку, паколькі большасць мясцовага насельніцтва — арабы, а бежанцы ў асноўнай масе — масаліты[1].
У перыяд з 7 па 10 красавіка 2023 года, пасля спарадычных забойстваў трох чалавек абодвух нацыянальнасцяў, напружанасць узрасла. Спрабуючы здушыць гвалт, улады Заходняга Дарфура накіравалі ў горад падраздзяленні сілавікоў, хоць гэта не дало эфекту[2].
Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]
10 красавіка 2023 года ўспыхнулі ўзброеныя сутыкненні, якія распаўсюдзіліся на дзевяць раёнаў[3]. Найбольшую шкоду панеслі раёны Эль-Шаці і Эль-Салам[4]. За першы дзень былі спалены пяцьдзесят дамоў і каля 20 000 чалавек вымушана беглі ў Чад і суседнюю вёску Джымеза[5][3].
11 красавіка Хаміс Абакар, губернатар Заходняга Дарфура, увёў двухтыднёвы каменданцкі час, спрабуючы спыніць гвалт[4]. 13 красавіка Махамед Хусейн Тымане, старшыня грамадскага савета Фора-Барангі, заявіў, што ў выніку сутычак загінулі 24 мірныя жыхары[6]. Хутка гвалт распаўсюдзіўся на горад Біркат-Сейра ў Паўночным Дарфуры[4].
14 красавіка кіраўнік краіны Абдэль Фатах аль-Бурхан, камандуючы САП Махамед Дагала, губернатар Дарфура Міні Мінаві і яго намеснік Махамед Эйса Алію сабраліся на нараду і пагадзіліся накіраваць армейскія часці для падаўлення беспарадкаў[7].
Вынікі[правіць | правіць зыходнік]
15 красавіка ў Судане пачаўся ўзброены канфлікт паміж прыхільнікамі Бурхана і Дагала.
На той момант Эль-Салам, Эль-Шаці, Эль-Тадамон і Эль-Медзіна-эль-Мунавара спалены дашчэнту. У гэтых раёнах у асноўным пражывалі ўцекачы неарабскага паходжання. Па меншай меры 25 асоб загінулі. Некалькі чалавек былі выкрадзены[7].
23 красавіка Фора-Баранга была захоплена байцамі Дагала[8].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Dabanga. Angry protests follow deadly West Darfur market attack (англ.) . Dabanga Radio TV Online (30 мая 2021). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Sudan: Conflict in Foro Baranga, West Darfur State Flash Update No. 01 (12 April 2023) [EN/AR - Sudan | ReliefWeb] (англ.). reliefweb.int (12 красавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ а б Sudan: Conflict in Foro Baranga, West Darfur State Flash Update No. 01 (12 April 2023) [EN/AR - Sudan | ReliefWeb] (англ.). reliefweb.int (12 красавіка 2023). Праверана 29 ліпеня 2023.
- ↑ а б в Camille. Revenge attacks shake up Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (11 красавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ AFP, Staff Writer With. Clashes in Sudan’s Darfur Kill 24: Official(нявызн.). The Defense Post (12 красавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ AfricaNews. Darfur: 24 dead in tribal clashes (англ.). Africanews (13 красавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ а б Lisa. At least 25 dead, thousands displaced following West Darfur violence (англ.) . Dabanga Radio TV Online (14 красавіка 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Camille. Humanitarian catastrophe in Central Darfur, SLM asks for military support (англ.) . Dabanga Radio TV Online (13 чэрвеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.