Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Татальная вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Тата́льная вайна́»[1] — вайна, у якой краіны-ўдзельніцы выкарыстоўваюць усе даступныя ім рэсурсы і метады, каб перамагчы праціўніка. Такога роду войны адбываліся на Зямлі са спрадвечных часоў, аднак да канца XIX стагоддзя і пазней, са з’яўленнем жэнеўскіх канвенцый, якія датычацца вядзення вайны, яны сталі вылучацца ў асобную катэгорыю.

Тэорыя «татальнай вайны» выкладзена нямецкім генералам Эрыхам Людэндорфам напярэдадні Другой сусветнай вайны ў кнізе «Татальная вайна», выдадзенай у 1936 (1935[2][3]) годзе[1][2]. Канцэпцыя татальнай вайны, распрацаваная нямецкімі ваеннымі тэарэтыкамі ў пачатку XX стагоддзя, з частковай апорай на вопыт Франка-прускай вайны зводзілася да наступнага: сучасная вайна — гэта вайна не армій, а нацый. Такім чынам, з мэтай перамогі неабходна з аднаго боку мабілізацыя ўсіх рэсурсаў «сваёй» нацыі (напрыклад, прызыў на ваенную службу мужчын «ад 16 да 60» гадоў), з другога — усебаковы ўплыў на варожую нацыю (уключаючы такія метады як прапаганда, тэрор і г.д.) з мэтай зламаць яго дух і дасягнуць, каб яна запатрабавала ад свайго ўрада спынення супраціву.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]